Знайсці
30.11.2022 / 16:202РусŁacБел

У Мінску, Гомелі і Магілёве больш нельга падацца на польскую візу PBH 

Дакументы на польскую візу PBH перасталі прымаць у Мінску, Гомелі, Магілёве. Абвестка пра новыя абмежаванні пры падачы на візы з’явілася на сайце VFS 29 лістапада.

У абвестцы гаворка толькі пра запіс на падачу, аднак чытачы кажуць, што з праблемай сутыкнуліся і тыя, хто запісаўся на PBH у пазначаныя візавыя цэнтры незадоўга да 29 лістапада, паведамляе Devby.

— Навіну апублікавалі толькі бліжэй да ночы 29-га, і ў ёй гаворыцца толькі пра запіс на падачу, — расказаў чытач. — Тэарэтычна ўсе, хто паспеў запісацца, праходзяць. Але па тэлефонах цяпер кажуць, што докі не прымуць і ў тых, хто запісаўся да 29-га.

Падобную інфармацыю размясціў і тэлеграм-канал Poland.Business Harbour_Belarus. Там падкрэсліваюць, што ў тых, хто запісаўся ў Мінск/Гомель/Магілёў, ад 28 лістапада дакументаў не прымуць.

Пры гэтым новыя абмежаванні тычацца толькі асабістай падачы. Па спісах PAIH (спісах кампаній, зацверджаных Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю, Polish Investment and Trade Agency) па-ранейшаму можна падавацца ўсюды.

Для падачы на PBH у асабістым парадку цяпер застаюцца толькі Брэст, Пінск і Баранавічы. Зарэгістраваныя ў Гродзенскай вобласці таксама могуць падацца ў Гродне і Лідзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Очень интересно/адказаць/
30.11.2022
Кто хотел - тот уехал. Остальным удачи
1
Зміцер /адказаць/
01.12.2022
Што такое рвн
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера