Знайсці
30.11.2022 / 21:133РусŁacБел

Антытрэнды ў дызайне мэблі: што выйдзе з моды ў 2023 годзе

Гавораць, што напярэдадні Новага года прынята пазбаўляцца ад старых рэчаў у кватэры, але беларусаў гэта не надта тычыцца. А вось калі вы будзеце рабіць рамонт у наступным годзе, майце гэтыя антытрэнды на ўвазе. Ад якіх прадметаў інтэрʼера варта адмовіцца ў наступным годзе, дызайнеры распавялі РБК.

 Фота: pixabay.com

Шафы-купэ

Класічныя шафы-купэ з рассоўнымі дзвярыма больш не ў модзе, сцвярджаюць дызайнеры. Гэта тычыцца тых мадэляў, дзе дзверы размешчаныя на розных лініях, пераход якіх надае канструкцыі неэстэтычны выгляд. Таксама з моды выйшлі шафы-купэ з люстранымі дзвярыма. 

Будучыя трэнды заклікаюць нас зноў вярнуцца да двухстворкавых шаф з аднатоннымі дзвярыма.

Фота: pxhere.com

Аксамітная і падшываная мэбля

Класічныя царскія інтэрʼеры з падшыванай і аксамітнай мэбляй ужо неактуальныя. Сучасныя трэнды дызайну прымушаюць нас звярнуць увагу на практычнасць і функцыянальнасць мэблі, а не на пампезны знешні выгляд.

Аксамітныя канапы і пуфы дызайнеры рэкамендуюць замяніць на экалагічныя і простыя ў доглядзе матэрыялы, напрыклад, велюр ці штучную скуру, пры гэтым лепш аддаваць перавагу мінімалістычнаму дызайну і паклапаціцца аб тым, каб канапа была зручная для адпачынку.

 Фота: pixabay.com

Металічныя ножкі і перагародкі

Мэбля на металічных ножках таксама сыходзіць у мінулае. Паводле дызайнераў, яе стала занадта шмат, а калі бывае нечага занадта шмат, гэта хутка сыходзіць. Да таго ж, вельмі часта вытворцы купляюць аднолькавую фурнітуру.

Чысты стыль

У 2023 годзе варта адмовіцца ад чыстага стылю ў інтэрʼеры. Мінімалізм, класіка, лофт, хай-тэк сышлі ў мінулае, на змену чыстаму стылю прыходзіць ваша індывідуальнасць, камфорт і пачуццё, як вы будзеце адчуваць сябе дома. Таму варта змешваць розныя матэрыялы, прадметы мэблі і дэкор. Для змякчэння бетонных сцен у лофце актуальным будзе футурыстычная мэбля. А для мінімалістычнага інтэрʼера — мэбля ў стылі 70—80-ых гадоў, якая нагадае мінулае.

Фота: pixabay.com

Не варта таксама купляць адзіны гарнітур, як і выкарыстоўваць у інтэрʼеры ложак, тумбачкі, камоды, столікі ад аднаго вытворцы — аднолькавыя па стылі, зробленыя з адных матэрыялаў, у адной каляровай гаме. Калі вы толькі не плануеце рабіць дызайн-праект у стылі мінімалізм.

Масіў і глянец

Велізарныя стальніцы з экзатычных гатункаў дрэва таксама сыходзяць у мінулае. У якасці замены — шпон, МДФ з афарбоўкай, з якімі значна прасцей працаваць. Больш за тое, гэтыя матэрыялы развейваюць міф аб тым, што добрая мэбля можа быць зроблена выключна з дрэва.

У мінулае сыходзіць «высокі глянец», асабліва дызайн інтэрʼера ў стылі хай-тэк. У сучасных рашэннях мэбля з бліскучым пакрыццём больш неактуальная, сцвярджаюць дызайнеры.

Круглыя свяцільні і люстры-павукі

Кропкавае святло не траціць сваёй папулярнасці, а вось класічныя круглыя свяцільні ў шэрай рамцы ўжо лічацца перажыткам мінулага. Іх можна замяніць на столі з патаемнымі кішэнямі для падсвятлення.

Фота: pixabay.com

Як і большасць прадметаў стылю лофт, люстры-павукі губляюць сваю актуальнасць. Варта замяніць іх стыльнымі закрытымі свяцільнямі ў мінімалістычным стылі. Плафоны павінны быць матавымі. Пажадана, каб асноўная крыніца святла была адна. А каб адна лямпа магла асвятліць вялікую прастору, выкарыстоўвайце белае святло.

Яркія прынты і дыскамфорт

Яркая мэбля і багацце прынтаў — яшчэ адзін антытрэнд у дызайне мэблі. «Да прыкладу, не варта спалучаць у адным дызайн-праекце жоўты, зялёны, ружовы і гэтак далей. Такое спалучэнне зробіць ваш інтэрʼер кідкім і недарэчным. Сюды ж можна аднесці і багацце прынтаў.

Фота: pxhere.com

Прыгожая, але нязручная мэбля таксама зусім неактуальная. Часам нават вядомыя брэнды памыляюцца, калі адмаўляюцца ад камфорту з-за візуальнай прыгажосці. Пасля пандэміі людзі асабліва зацікавіліся камфортам сваіх дамоў. «Таму стаўка на эрганоміку і камфорт вельмі высокая. Якасць і функцыянальнасць, актуальнасць праз час — вось пра што варта памятаць», — раіць дызайнер.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.12.2022
антытрэнды...
і мая некалі (даўно-даўно) любая НН падхапіла гэту ,,мадную,, прыстаўку анты-
і
спасылаецца на РБК...

Оо
0
мясцовы2/адказаць/
01.12.2022
ага, пра запарэбрыкавыя трэнды мы пабачылі, а што кажуць эўрапейскія/амерыканскія дызайнеры?
0
Янка/адказаць/
11.12.2022
Жители Толочина в восторге
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031