Знайсці
30.11.2022 / 17:35РусŁacБел

У Кіеве на Каляды паставяць ялінку нязломнасці

Па словах мэра горада Віталя Клічко, галоўнае святочнае дрэва ўкраінскай сталіцы будзе штучным, дванаццаць метраў у вышыню. Ялінку ўпрыгожаць энергазберагальнымі гірляндамі, якія будуць забяспечвацца генератарам. Побач з ім плануюць арганізаваць пункты для падзарадкі гаджэтаў.

Горад не будзе траціць грошы ні на ялінку, ні на ўпрыгожванні. Дрэва ўпрыгожаць цацкамі мінулых гадоў жоўтага і сіняга колераў, а таксама ў выглядзе галубоў. На вярхушцы ўсталююць герб Украіны, а ля падножжа — стэнды са сцягамі краін, якія дапамагаюць Кіеву падчас вайны.

Масавых мерапрыемстваў, фуд-кортаў і кірмашоў сёлета на Сафійскай плошчы не будзе.

У той жа час каля галоўнай ялінкі ў Кіеве можна будзе падзарадзіць тэлефон і іншыя гаджэты, паведаміў Клічко. Па яго словах, выдаткі возьме на сябе бізнэс. Каля ялінкі павінны паставіць генератар, а саму «лясную прыгажуню» ўпрыгожаць энергазберагальнымі гірляндамі.

Раней Клічко заявіў, што нельга «дазволіць Пуціну скрасці Каляды» і прыняў рашэнне аб усталяванні ялінкі. Хаця некаторыя былі супраць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930