Знайсці
30.11.2022 / 18:452РусŁacБел

У Віцебску школьнік зламаў пазванок, носячы ваду па заданні выкладчыка

У Віцебску выкладчык гуртка сказаў шасцікласніку перанесці 20-літровую бутлю з вадой, і гэта скончылася траўмай падлетка, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Фота ілюстрацыйнае

Як засведчыла праверка, праведзеная Следчым камітэтам, выкладчык робататэхнікі ТАА «Рэпетытарскі цэнтр «100 балаў—Віцебск» сказаў вучню шостага класа прыватнай установы адукацыі «Сярэдняя школа «Апельсін», які займаецца ў цэнтры, аднесці каністру з вадой ёмістасцю 20 літраў, пры гэтым паклаўшы бутлю на левае плячо школьніка.

Хлопчык з-за цяжару грузу перакінуў каністру на сагнутыя ў локцевых суставах рукі, у выніку чаго, згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, у дзіцяці ўтварыўся закрыты кампрэсійна-клінаваты пералом цела 6-га груднога пазванка першай ступені кампрэсіі, які адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Пасля гэтага выкладчык не прыняў меры для аказання яму медыцынскай дапамогі, а адправіў у клас на заняткі.

Пракуратура Віцебска пасля вывучэння матэрыялаў праверкі Віцебскага гарадскога аддзела Следчага камітэта кваліфікавала дзеянні работніка цэнтра па артыкуле 155 КК — прычыненне па неасцярожнасці менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Заведзеная крымінальная справа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
13
Абуральна
55
0
Язэп/адказаць/
30.11.2022
Надеюсь, горе-учитель сядет и надолго.
1
гоблен/адказаць/
01.12.2022
Дебил
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930