Знайсці
30.11.2022 / 18:532РусŁacБел

На Алега Талерчыка завялі дзве крымінальныя справы за інтэрв'ю

Генпракуратура завяла дзве крымінальныя справы ў дачыненні да былога супрацоўніка BYPOL Алега Талерчыка за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і распальванне сацыяльнай варожасці і варожнечы».

Алег Талерчык са Святланай Ціханоўскай

Згодна з матэрыяламі спраў, Талерчык абвінавачваецца ў тым, што даў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат», які лукашэнкаўцы прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Падчас інтэрв'ю Талерчык нібыта выказваўся аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў беларускіх праваахоўных органаў, якія засталіся працаваць у сістэме пасля 2020 года, правядзенні сярод іх люстрацыі, а таксама пра «вяртанне з-за мяжы са зброяй у руках».

Алег Талерчык — былы супрацоўнік Генеральнай пракуратуры, які пасля 2020 года падтрымаў пратэсты і ўвайшоў у склад BYPOL. У кастрычніку гэтага года ён, аднак, пакінуў арганізацыю з-за рознагалоссяў з калегамі.

Чытайце таксама:

«З-за майго песімістычнага настрою далей вырашылі, каб я сам не хваляваўся і іншых не хваляваў». Былы пракурор Алег Талерчык расказаў, чаму пакінуў BYPOL

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
0
счётчик Гейгера/адказаць/
30.11.2022
хорошая идейка ... Завалить лукаПрокуратуру уголовными делами. НО делать это могут только те Кто находится за рубежом и не собирается возвращатся при луке и чтобы не смогли надавить через ближайших родственников....
ДОСТАТОЧНО НАПИСАТЬ КАКОЙ ЛУКАП ПИ....Р.
1
Вадя /адказаць/
30.11.2022
А пусть Талерчик сам на обидчиков заведёт десять дел...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930