Знайсці
30.11.2022 / 22:4210РусŁacБел

Веніяміна ўзнагародзілі залатым медалём Савецкага фонду міру

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін падчас справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускага фонду міру 30 лістапада атрымаў залаты медаль Савецкага фонду міру. Узнагароду арганізацыі даўно няіснай краіны ўручыў яму адыёзны расійскі палітык Сяргей Бабурын.

Такім чынам Веніямін быў ушанаваны, як паведамляецца, «за значны асабісты ўклад у справу міру, дружбы, згоды паміж людзьмі і народамі».

Расійскі палітык Сяргей Бабурын вядомы яшчэ з познесавецкіх часоў. Ён абіраўся дэпутатам у Вярхоўны Савет РСФСР і Дзярждуму Расіі, быў вядомы і як дзеяч левай арыентацыі, і як расійскі нацыяналіст. Ён адзін з сузаснавальнікаў так званай грамадзянскай ініцыятывы «Саюз», якая пасля 2020 года беспаспяхова спрабавала стварыць у Беларусі прарасійскую партыю.

Варта адзначыць, што ў СССР, настальгію па якім эксплуатуюць палітыкі кшталту Бабурына, што праявілася і ў назве «Савецкі фонд міру», якога ён з'яўляецца адным з кіраўнікоў, праводзілася суровая антырэлігійная палітыка, у тым ліку і ў дачыненні да праваслаўя. Але гэта і тады не замінала іерархам Рускай праваслаўнай царквы цесна супрацоўнічаць з савецкай дзяржавай. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
се ля ви/адказаць/
01.12.2022
Суповой пакетик, я видела (вернее вы сами сказали), что вы начинали с вальки стакана...
теперь вы за тихановскую и все такое... да еще и верите в бога...
ну что тут сказать... картина маслом, как гриццо

чем начал, тем и закончишь)
1
зачем он мне?/адказаць/
01.12.2022
окститесь, батенька. оне же ж аскет.
какие купола?
2
Грышка /адказаць/
01.12.2022
Веньямін! Веньямін! Паслухайце, што кажа Ісус: «Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што прыпадабняецеся да павапленых магіл, якія звонку здаюцца прыгожымі, а ўсярэдзіне поўныя касьцей мёртвых і ўсякага бруду — так і вы зьнешне здаяцеся людзям праведнымі, а ўсярэдзіне поўныя крывадушнасьці і беззаконьня» (Мацьвея 23:27-28). Вашых сьвятароў катуюць і забіваюць у турмах за праўду, справядлівасьць і людзкую прыстойнасьць — чаму Вы ім не дапамагаеце й не абараняеце? Што Вы зрабілі на міжнароднай арэне, каб атрымаць прэмію міру? Чаму Вы прымаеце медаль з «Савецкага фонду міру», калі савецкая ўлада перасьледавала Царкву й Савецкі Саюз памёр 31 год таму? Памятайце: «Не падманвайце сябе: ніхто ня робіць з Бога дурняў! Што чалавек пасее, тое й пажне» (Галатаў 6:7).
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031