Знайсці
30.11.2022 / 22:512РусŁacБел

Дзесяць беларусаў пад Масквой захварэлі на менінгіт

Пасольства Беларусі ў Расіі паведаміла, што 12 грамадзян Беларусі, якія працавалі пад Масквой, былі шпіталізаваныя з падазрэннем на менінгіт. У дваіх дыягназ не пацвердзіўся, а 8 знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін — у цяжкім стане. Адзін са шпіталізаваных беларусаў нібыта нават памёр.

Пра ўспышку менінгіту ў Падмаскоўі 28 лістапада расказаў тэлеграм-канал Mash са спасылкай на сваякоў хворых. Паводле інфармацыі выдання, захварэлі супрацоўнікі склада інтэрнэт-крамы Ozon, якія жылі ў інтэрнаце ў пасёлку Нахабіна. У бальніцы было дастаўлена больш за 30 хворых, многія з іх апынуліся ў рэанімацыі, пісаў Mash.

Упраўленне Расспажыўнагляда па Маскоўскай вобласці пацвердзіла, што ў некаторых работнікаў складскога комплексу Ozon у Істры выявілі сімптомы менінгіту. Пры гэтым, паводле звестак Расспажыўнагляда, з прыкметамі гэтай хваробы было шпіталізавана 11 чалавек (колькі з іх беларусаў, не ўдакладнялася), а яшчэ 15 чалавек змясцілі ў медустановы з прыкметамі ВРВІ.

Менінгіт — запаленне абалонак галаўнога і спіннога мозгу, якое можа выклікаць глухату, эпілепсію, гідрацэфалію.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Per aspera /адказаць/
01.12.2022
Стесненные условия, антисанитария, тяжелый труд - вот причины, по которым несчастные трудяги могут даже получить инвалидность. Из-за тяжелого поражения мозга инфекцией, вызываемой менингококком. Получат инвалидность, если выживут. Вот что такое гастарбайтерство.
0
Озлс Шевелюнчас/адказаць/
01.12.2022
Как там было в старых детских стишках? "Не ходите дети в Африку гулять.." Только теперь не в Африку, а в росиюшку. И желательно по периметру этой росиюшки ров глубиной в километр и боевых крокодилов с цианидами. Хотя в идеале конечно это Море Спокойствия...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031