Знайсці
30.11.2022 / 23:505РусŁacБел

Нямецкі Бундэстаг прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народа, супраць не галасавалі нават «сябры Пуціна»

Ніжняя палата нямецкага парламента прыняла рэзалюцыю, у якой Галадамор, масавы справакаваны камуністычным кіраўніцтвам СССР голад 1932—1933 гадоў, прызнаецца генацыдам украінскага народа.

У падтрымку рэзалюцыі выказаліся тры партыі кіроўнай кааліцыі і хрысціянскія дэмакраты. Фракцыі левых і «Альтэрнатыва для Германіі», якія нярэдка выступаюць з пракрамлёўскіх пазіцый, устрымаліся. Супраць не было пададзена ніводнага голасу.

У прынятай рэзалюцыі фармулёўка вельмі асцярожная: «З сённяшняга гледзішча напрошваецца гісторыка-палітычная ацэнка, паводле якой гаворка ідзе пра генацыд. Нямецкі Бундэстаг падзяляе такую ацэнку». Аднак нават яна для нямецкай палітыкі стала сенсацыяй. Бо яшчэ ў 2019 годзе дэпутаты Бундэстага фактычна адмовіліся разглядаць петыцыю аб прызнанні Галадамору генацыдам, заявіўшы, што амаль нічога не ведаюць пра падзеі. Усё змяніла цяперашняя расійская агрэсія супраць Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Антыфрыц/адказаць/
01.12.2022
Столькі часу і вацна спатрэбілася каб прызнаць відавочнае тое што трэба было зрабіць ў 1990-ым. Пра Беларусь увогуле прамаўчу. Там 100% яшчэ лічаць Беларусь сферай уплыву крамля з маленечкімі нюансамі
0
Соктао/адказаць/
01.12.2022
Адам Иосифович , нет! Только на территории Украины и там где проживали этнические украинцы было запрещено ввозить продукцию из других регионов. Украинец не мог, не имел права получить хлеб от родственика живущего скажем в Гомеле. Голодомор в Украине это истребление именно украинцев с целью переломать свободолюбивый народ.
0
Нойз Говен/адказаць/
01.12.2022
Шмат хто не ведае, але мацнейшы голад быў і ў нас. Маштаб галадамору ніхто не ведае. Я ведаю што ў мяне ёсць дальняя радня ва Ўкраіне - з гомельскай вобласці пераязджалі, бо там вёскі стаялі пустыя ... З архіваў галадамору ў Беларусі. Даклад з Нараўлянскага раёна: "На гэтых днех гр. в. Цiхiн (Акопскага сельсавета) Сiкорская ноччу зарэзала сваего 9-гадовага дзiцяцi. Частку унутраносьцей пасьпела поесьцi, назаўтра ўтопiла другога дзiцяцi i памерла сама ад iстошчэньня". "У в. Акопы … жонка бедняка, які пайшоў на працу ў горад, вярнуўшыся дадому і знайшоўшы мёртвым свае дзіця Валодзю, адрэзала ногі дзіцяці і зварыла са шчаўем. Шчаўе паела сама і накарміла іншае дзіцё. На другі дзень памерла сама і іншае дзіця".
Некаторыя лічуць на Беларусі голаду не было. Я сваім украінскім родзічам рапавядала, што з беларускай вёскі мужыкі ішлі ва Украіну за хлебам. Так іх не дачакаліся. Ніхто не ведаў пра памер галадамору. І цяпер таксама ня шмат інфармацыі.

Тут подробнее: https://be.wikipedia.org/wiki/Галадаморы_(Беларусь)
НН пора бы написать подробно о этой теме. Хватит постоянно про Украину, им хотя бы помогают.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031