Знайсці
30.11.2022 / 23:554РусŁacБел

У Чалябінску позву ў войска ўручылі беларусу без грамадзянства і нават без дазволу на жыхарства

Беларус Аляксандр, які працуе ў Чалябінску на мясцовай цукраварні, расказаў пра тое, як яму нечакана ўручылі мабілізацыйную позву, тэлеграм-каналу Astra.

«Нас, семярых работнікаў, у панядзелак выклікаў брыгадзір і завёў да сябе ў кабінет, пасля чаго ўручыў кожнаму па позве. Я грамадзянін Беларусі, іншыя мужыкі ў асноўным з Узбекістана.

Мы нават не чакалі, што такое можа быць, бо мы не маем нават дазволу на жыхарства Расіі, я ўжо не кажу пра грамадзянства і да таго падобнае. Позвы ў нас на заўтра. Мне пагражаюць звальненнем, а хлопцы іншыя амаль усе ўжо звольніліся і паехалі дадому, а я не магу звольніцца, у мяне ёсць шмат прычын.

Брыгадзір кажа, што, маўляў, ёсць указ Пуціна прызываць нават не грамадзян РФ. Мне кажуць, тыпу, на вайну цябе не адправяць, толькі звесткі ўдакладняць і ўсё, але я ўсё адно баюся», — расказаў беларус.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
a.hto.tam.idze/адказаць/
01.12.2022
Узбекі зволіліся, а ў беларуса, як звычайна самая нялёгкая праца - баяцца. Найлепшая ілюстрацыя для прымаўкі "Дурнога магіла выправіць"
0
Вася/адказаць/
01.12.2022
a.hto.tam.idze, беларус они в Африке беларус)
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
01.12.2022
Нейкая шарашкіна кантора! Бяруць людзей на працу без грамадзянства, без рэгістрацыі, вытворчасцю кіруе брыгадзір, а не дырэктар. Ясна, што брыгадзір іх здаў, ня трэба будзе плаціць заробак... Маглі і брыгадзіра таго перад гэтым яшчэ і прышчаміць адпаведныя ворганы за парушэнне заканадаўства. Гэта -- Расея, маць вашу за нагу!
Пасля падзеяў 2020-га многіх выгналі з працы з "воўчым білетам"... У райцэнтры працу не знойдзеш, нават калі ёсць вакантныя месцы на іншых прадпрыемствах. Проста дырэктар або ідэёлаг тэлефануе на ўсе прадпрыемствы райцэнтра, маўляў NNN мы звольнілі за ўдзел у антыпрэзідэнцкіх акцыях, не ўздумайце браць на працу! Вось і едуць, хто можа -- за мяжу, а хто не можа -- у Расею. А там многія нашыя актывісты, канкрэтна, трапляюць пад замес...

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031