Знайсці
01.12.2022 / 10:17РусŁacБел

Матч чэмпіянату свету ўпершыню ў гісторыі рассудзіць жанчына

Францужанка Стэфані Фрапар стане першай у гісторыі футбола жанчынай, якая працуе на мужчынскім чэмпіянаце свету ў ролі галоўнага арбітра. Яна прызначана на сённяшні матч Германіі і Коста-Рыкі.

Стэфані Фрапар у якасці дапаможнага суддзі на матчы Польшча — Мексіка. Фота: Moises Castillo / AP

Ёй будуць дапамагаць мексіканка Карэн Дыас і бразільянка Неўза Бак.

Фрапар ужо мае досвед працы на ЧС—2022: раней яна была задзейнічана ў ролі чацвёртага суддзі ў матчы першага тура паміж камандамі Мексікі і Польшчы (0:0). 

Фрапар 38 гадоў, раней яна стала першай жанчынай, прызначанай на матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а ў 2019 годзе францужанка працавала галоўным арбітрам на матчы за Суперкубак УЕФА паміж «Ліверпулем» і «Чэлсі».

Галоўны трэнер зборнай Коста-Рыкі Луіс Фернанда Суарэс наступным чынам пракаментаваў прызначэнне Фрапар: «Я вялікі прыхільнік усяго таго, чаго дасягнулі жанчыны. І мне падабаецца, што яны хочуць працягваць перамагаць. Гэта яшчэ адзін крок наперад, асабліва ў гэтым відзе спорту, які з'яўляецца вельмі сэксісцкім. Мне падабаюцца такія рэчы. Я думаю, што гэта сітуацыя, якая добрая для футбола».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930