Знайсці
01.12.2022 / 10:45 4

Сі Цзіньпін прымаўкай аб рыбе ацаніў шляхі вырашэння канфлікту ва Украіне

«Пажар ля гарадской брамы наклікае бяду на рыбу ў сажалцы», — сказаў кітайскі лідар кіраўніку Еўрарады. Ён заклікаў не дапусціць эскалацыі канфлікту і росту пабочных эфектаў праз яго.

Сі Цзіньпін. Фота: Jack Taylor / Pool Photo via AP, File

Палітычнае рашэнне канфлікту ва Украіне больш за ўсё адпавядае інтарэсам усіх еўрапейскіх і азіяцкіх краін, заявіў кіраўнік КНР Сі Цзіньпін на перамовах са старшынёй Еўрарады Шарлем Мішэлем, перадае Цэнтральнае тэлебачанне Кітая (CCTV).

Ён падкрэсліў, што Кітай па гэтым пытанні займае прынцыповую пазіцыю, а ў краіне распаўсюджаная старая прымаўка «Пажар ля гарадской брамы накліча бяду на рыбу ў сажалцы».

Сі Цзіньпін заклікаў пазбягаць эскалацыі крызісу, настойваць на ўсталяванні міру і садзейнічаць перамовам. Варта кантраляваць пабочныя эфекты ад крызісу і праявіць пільнасць да рызыкі. Кіраўнік КНР адзначыў, што Пекін падтрымлівае Еўрасаюз у павелічэнні яго пасярэдніцтва, узначальваючы стварэнне збалансаванай, эфектыўнай і ўстойлівай архітэктуры еўрапейскай бяспекі. Кітай заўсёды стаяў на баку міру і па-свойму будзе працягваць граць канструктыўную ролю, падкрэсліў ён.

У Кітая і Еўрасаюза няма прынцыповых стратэгічных рознагалоссяў і канфліктаў, Пекін не імкнецца да гегемоніі, запэўніў Сі Цзіньпін. Ён выказаў надзею, што еўрапейскія краіны пераадолеюць «ідэалагічную канфрантацыю» і будуць супрацьстаяць усім формам «новай халоднай вайны».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
твар / адказаць
01.12.2022
Очередное китайское лицемерие - Европу он призывает не эскалировать, в то время как сам продолжает поставлять в рф военную амуницию, товары двойного назначения и тд.
0
Рэпцілойд / адказаць
01.12.2022
А заўтра Сі паплыве "вызваляць спрадвечна кітайскі" Тайвань?
0
Лицемер / адказаць
01.12.2022
Си может остановить войну в Украине одним требованием к своему вассалу в Кремле. Если кремлёвский вассал заортачится, то Китаю достаточно перестать покупать дисконтную нефть и дисконтный газ России, да перестать отгружать чипы и военное снаряжение в российские, грузовые Илы, да одернуть Северную Корею и Иран, чтобы не поставляли снаряды, дроны и ракеты захватчику и агрессору. Тогда и ворота гореть перестанут, и рыба выживет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31