Знайсці
01.12.2022 / 14:464РусŁacБел

Лаўроў: У нас і Сталінград быў нашай тэрыторыяй

Міністр замежных спраў Расіі патлумачыў, навошта Расія б’е па Херсоне, калі лічыць яго сваім.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў параўнаў Херсон і Сталінград, калі яго папрасілі адказаць на пытанне, навошта расійскія войскі абстрэльваюць інфраструктуру ў горадзе, які лічаць сваёй тэрыторыяй.

«Ну, у нас і горад Сталінград быў нашай тэрыторыяй. І мы там немцаў білі і так білі, што яны адтуль уцяклі», — заявіў Лаўроў.

Лаўроў таксама адзначыў, што ўдары па энергетычнай інфраструктуры Расія наносіць з мэтай не дазволіць «напампоўваць Украіну смяротнай зброяй, каб забіваць рускіх».

Расія анексавала Херсонскую вобласць у пачатку кастрычніка. На той момант расійскія войскі кантралявалі практычна ўвесь рэгіён. У пачатку лістапада расіяне адступілі з Херсона на левы бераг Дняпра, а ў сам горад увайшлі УСУ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
17
0
Божа, вярні ім розум/адказаць/
01.12.2022
І калі ж ім надакучыць ваяваць, што за народ?
0
Андрэй /адказаць/
01.12.2022
Узровень цынізму проста ўражвае
0
Эллиотт /адказаць/
01.12.2022
Так а что, Сталинград немцы взяли в 1942м? О_о
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930