Знайсці
01.12.2022 / 15:46

Стала вядома пра новы абмен палоннымі паміж Украінай і Расіяй

Новы абмен ваеннапалоннымі арганізавалі Расія і Украіна, паведаміў в.а. кіраўніка «ДНР» Дзяніс Пушылін. Гэта чацвёрты абмен палоннымі з Кіевам крыху больш чым за тыдзень.

Расія і Украіна праводзяць новы абмен палоннымі, паведаміў у сваім тэлеграм-канале Дзяніс Пушылін.

«Сёння праходзіць чарговы абмен з Кіевам. Дадому вяртаем 50 расійскіх вайскоўцаў», — напісаў ён, патлумачыўшы, што Украіна атрымае ў абмен 50 сваіх вайскоўцаў.

Паводле яго, сярод тых, каго перададуць Расіі, — дванаццаць байцоў з «ДНР», восем з «ЛНР».

Мінулыя абмены ваеннапалоннымі былі 23, 24 і 26 лістапада. У выніку гэтых трох абменаў у Расію ўдалося вярнуць 94 вайскоўцаў. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак казаў тады, што Кіеў вярнуў дзевяць вайскоўцаў і траіх цывільных. Сярод тых, каго абмянялі, — удзельнікі абароны Марыупаля, Чарнобыльскай АЭС і вострава Змяіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28