Знайсці
01.12.2022 / 16:111РусŁacБел

Пасылкі з бомбамі атрымалі іспанскі прэм'ер, Мінабароны краіны і пастаўшчык зброі для Украіны

Пасылкі з бомбамі за апошні час былі накіраваныя іспанскаму прэм'еру Пэдра Санчэсу, у Мінабароны краіны, у спадарожнікавы цэнтр авіябазы Тарэхон-дэ-Ардас, які перадае інфармацыю Украіне, а таксама ў кампанію Instalaza, якая ў тым ліку пастаўляе зброю Кіеву. Пра гэта паліцыя паведаміла Нацыянальнаму суду Рэспублікі, піша газета El Mundo.

Пакет, што атрымала пасольства Украіны. Фота: «Еўрапейская праўда»

Канверт для кіраўніка ўрада перахапілі тыдзень таму, 24 лістапада, падчас надгляду карэспандэнцыі супрацоўнікамі службы бяспекі. Яго адправілі звычайнай поштай, удакладняе выданне.

Раніцай 1 снежня падобны канверт з выбухоўкай прыйшоў на авіябазу ў горадзе Тарэхон-дэ-Ардас у правінцыі Мадрыд. У той жа дзень Міністэрства абароны краіны атрымала яшчэ адзін ліст з выбуховым рэчывам — яго даслалі па пошце з іспанскага адраса.

30 лістапада ў Іспаніі выявілі яшчэ адзін пакет — яго даслалі па адрасе кампаніі Instalaza ў Сарагосе, якая вырабляе ваенную тэхніку. РПГ вытворчасці Instalaza выкарыстоўвае ў тым ліку Украіна ў вайне з Расіяй, адзначае El Periodico. Прадстаўнік урада ў Сарагосе Роза Серана заявіла, што пакет у адрас кампаніі прыйшоў з Украіны.

Па даных El Mundo, бомбы былі «запальнага, а не выбуховага» дзеяння. Прылада спрацоўвала, калі пацягнуць за лёску.

Раней 30 лістапада СМІ паведамілі аб выбуху ў пасольстве Украіны ў Мадрыдзе. Як пазней заявіў кіраўнік дыпмісіі Украіны Сяргей Пагарэльцаў, выбуховае прыстасаванне было ў адной з пасылак, якая, з ягоных слоў, прызначалася для ўкраінскага амбасадара. У выніку выбуху быў паранены камендант пасольства, якому сакратар дыпламата перадаў скрынку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
11
0
перад усім /адказаць/
01.12.2022
Т.ч. Еўразвяз не памыліўся, калі прызнаў Расею дзяржавай-,тэрарыстам?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930