Знайсці
01.12.2022 / 16:222РусŁacБел

Марыю Калеснікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне

Бацьку Марыі ўдалося даведацца, як яна сёння сябе адчувае — па словах дактароў, ёй становіцца лепш. Яе перавялі ў першае хірургічнае аддзяленне з рэанімацыі, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Апетыт нармальны, Маша паснедала ёгуртам і кашай. Яе наведваў доктар з калоніі, які запэўніў: пасля выпіскі з бальніцы Марыі забяспечаць належныя ўмовы і догляд, паведамляе тэлеграм-канал.

Сама Марыя ведае ад дактароў свой дыягназ, а таксама што і як аперыравалі. Аляксандру Калеснікаву дыягназ не паведамілі.

Калі вы ці вашы знаёмыя працуюць у бальніцы Гомеля і вы маеце больш інфармацыі пра Марыю Калеснікаву, пішыце нам у @nasa_niva_bot ці на [email protected]. Альбо — асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

«Яе ахоўваюць трое, адзін — з аўтаматам». Што вядома пра Марыю Калеснікаву, якая трапіла ў рэанімацыю

Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю гомельскай бальніцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Anatol Starkou/адказаць/
01.12.2022
Як па мне, і я тут ужо казаў, паўтараецца гісторыя Андрэя Клімава. 
Калі хто можа ёй аб гэтым нагадаць, то скажыце. Беларусі і народу непатрэбны мёртвыя ці спаліўшыя самі сябе на спробе самагубства, або іншым макарам падарваўшыя стан свайго здароўя на зоне беларускія Жанны Д'арк. Жывыя і здаровыя спатрэбяцца. 

Ну раз лекары памаглі вярнуцца да жыцця, то жыві, Марыя!
1
Невероятная/адказаць/
01.12.2022
Зло непременно проиграет, добро непременно победит!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера