Знайсці
01.12.2022 / 16:45

WSJ: Столь цэн на расійскую нафту можа скласці 60 даляраў за бараль

Як паведамляе выданне са спасылкай на ўласныя крыніцы, Еўракамісія рэкамендавала зацвердзіць усім 27 краінам — сябрам ЕС столь цэн на расійскую нафту на ўзроўні 60 даляраў за бараль.

Спрэчкі вакол столі цэн у ЕС ідуць ужо некалькі месяцаў. Частка краін ЕС, у тым ліку Польшча і краіны Балтыі, была абураная прапанаванай столлю цаны ў 65—70 даляраў за бараль, паколькі яна прыкладна адпавядае бягучай цане нафты асноўнага расійскага гатунку Urals у Еўропе (62—68 даляраў) і ў тры разы перавышае сабекошт здабычы.

Гэта дазволіць Расіі па-ранейшаму зарабляць на экспарце. Таму Польшча хоча апусціць планку ніжэй.

Іншыя, перш за ўсё танкерная дзяржава Грэцыя, наадварот, хацелі падняць яе вышэй за 70 даляраў, паведамляла раней агенцтва.

Столь цэн на расійскую нафту трэба ўзгадніць да 5 снежня, калі нафтавыя санкцыі супраць Расіі ўступяць у сілу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28