Знайсці
01.12.2022 / 19:006РусŁacБел

Беларуска на конкурсе «Міс Зямля» ўразіла журы касцюмам з чалавечых валасоў, а таксама нацыянальным строем

Ураджэнка Кобрына Лілія Левая перамагла ў трох намінацыях — «Лепшы нацыянальны касцюм Еўропы», «Лепшы касцюм фаўны» і атрымала золата за выхад у купальніку.

Усе фота: архіў гераіні

Фінал міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Зямля» прайшоў 29 лістапада на Філіпінах. Конкурс праводзіцца з 2001 года, яго арганізатары маюць на мэце не толькі арганізаваць шоу, але і прыцягнуць увагу да экалагічных праблем. Пераможца павінна быць не проста прыгожай, але і дбаць пра прыроду планеты.

Мадэльнай справай Лілія займаецца з 17 гадоў. Яна скончыла Нацыянальную школу прыгажосці ў Мінску. Цяпер жыве і працуе ў Катары. 

Дзяўчына распавяла kobrincity.by, што фізічна на конкурсе было вельмі цяжка, сон па тры гадзіны ў суткі і ператамленне былі такімі адчувальнымі, што пасля заканчэння конкурсу нават спатрэбілася шпіталізацыя для аднаўлення сіл.

Лілія ўразіла журы касцюмам, цалкам зробленым з чалавечых валасоў. З ім яна перамагла ў намінацыі «Лепшы касцюм фаўны».

«Гэты гарнітур нясе мэсэдж аб тым, што валасы выглядаюць добра на людзях, а мех добра выглядае толькі на жывёлах. Жывёлы не павінны аддаваць свае жыцці дзеля нечых модных строяў», — патлумачыла задуму Лілія.

Цана касцюма — 15 000 даляраў. Рэч у тым, што ён быў зроблены з пяці кілаграмаў натуральных чалавечых валасоў. 

Ідэю касцюма Ліліі прапанавала сяброўка Міраслава Раманава, таксама беларуска. Усе відэа і фота для конкурсу зроблены таксама беларускай, Надзеяй Янінка, якая адкрыла сваю фотастудыю «Inhype» ў Катары, распавяла Лілія «Вечернему Бресту».

Дапамога таленавітых зямлячак дапамагла Ліліі стаць адной з лепшых у конкурсе.

Выйграла Лілія і ў намінацыі «нацыянальны касцюм». Дзяўчына сцвярджае, што яе натхняла культура і стыль старажытнай Беларусі. На сукенцы — вышыўка кветак з бісеру і крышталя. Гарнітур стаў лепшым еўрапейскім касцюмам.

 

Залаты медаль Лілія атрымала таксама за выхад у купальніку. Купальнік, піша kobrincity.by, дзяўчына зрабіла сама, паводле «Маленькай русалачкі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
88
Панылы сорам
28
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
6
01.12.2022
пры зразанні валасоў хоць не пацярпела ні адна чалавек?
бо ж былі ў гісторыі выпадкі, калі не толькі валасы, зубы бралі гвалтоўна, а нават мыла рабілі з людзей...
4
Пятрусь/адказаць/
02.12.2022
Пра мыла з людзей прысцыце пізьдзіож 
0
ЯНКА/адказаць/
02.12.2022
1881, калі робяць мыла зь людзей, то праз гэта таксама ня церпіць ні адзін чалавек. :) Узгадайце кіно «Байцовы клюб».
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930