Знайсці
01.12.2022 / 18:58РусŁacБел

Ролік з геройскім учынкам на дарозе, ад якога ўсе ахкалі, выявіўся пастаноўкай ВІДЭА

Учора ў сеціве завірусіўся відэаролік, на якім мужчына на пешаходным пераходзе выштурхоўвае з праезнай часткі на тратуар дзіця ў апошні момант перад тым, як яго гатовы быў пераехаць уседарожнік, які ляцеў на шалёнай хуткасці. Карыстальнікі хацелі знайсці героя, стараліся вызначыць месца здарэння. Але ў выніку аказалася, што сітуацыя выдуманая, а ролік — пастаноўка.

Аказалася, што відэа знята ў вёсцы Старына за Калодзішчамі, што пад Мінскам, і сярод іншых на яго звярнула ўвагу ДАІ, якая паведаміла, што знайшла «героя», а відэа — пастаноўка.

Мужчына растлумачыў інспектарам, што здымкі праходзілі 29 лістапада. Відэа ён апублікаваў у тык-току і дадаў подпісы, якія заклікаюць і кіроўцаў, і пешаходаў быць уважлівымі, а таксама нібыта папярэдзіў, што ролік пастановачны. У здымках прымалі ўдзел ён сам, ягоная жонка і сын. А згадкі пра пастановачнасць роліка нібыта выразалі нядобрасумленныя карыстальнікі інтэрнэта, якія сталі відэа пашыраць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930