Знайсці
01.12.2022 / 20:02РусŁacБел

З пачатку года звольнілі на 65 тысяч чалавек больш, чым узялі на працу

Белстат апублікаваў звесткі аб колькасці прынятых на працу і звольненых у студзені—кастрычніку гэтага года. Выявілася, што ў Беларусі з пачатку года звольнілі на 65 тыс. чалавек больш, чым узялі на працу, піша Office Life.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле Белстата, за дзесяць месяцаў гэтага года на працу было прынята 546 656 чалавек (у мінулым годзе — 575 943 чалавекі), у тым ліку на зноў створаныя працоўныя месцы — 13 874. За кастрычнік змагло працаўладкавацца 53 596 чалавек. Самае актыўнае найманне назіралася ў прамысловасці, аптовым і рознічным гандлі.

Пры гэтым у студзені—кастрычніку 2022 года было звольнена 612 112 чалавек, у тым ліку за кастрычнік — 56 579. Атрымліваецца, што адток кадраў за дзесяць месяцаў склаў каля 65,4 тыс. чалавек (у 2021 годзе — 57,9 тыс.).

Сярод афіцыйных прычын звальненняў пераважаюць прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны — 31 322 выпадкі, у тым ліку ў кастрычніку — 2 958. Ліквідацыя прадпрыемства або скарачэнне як афіцыйная прычына значацца значна радзей — у кастрычніку 300 выпадкаў, за дзесяць месяцаў — 5 474.

Пры гэтым, па звестках таго ж Белстата, у кастрычніку ў эканоміцы было занята 4 195,6 тыс. чалавек, што на 1,2 тыс. чалавек больш, чым месяцам раней. Гэта быў першы рост паказчыка занятасці за доўгі час — увесь 2022 год і 2021-ы грамадзян, якія працуюць у Беларусі, станавілася менш.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера