Знайсці
01.12.2022 / 23:57

Байдэн: Я гатовы пагаварыць з Пуціным, калі ён захоча спыніць вайну

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што ў найбліжэйшы час у яго няма намеру звязвацца з Уладзімірам Пуціным, але ён гатовы пагаварыць з прэзідэнтам Расіі тады, калі той будзе зацікаўлены ў спыненні вайны.

Джо Байдэн з Эмануэлем Макронам. Фота: AP Photo/Susan Walsh

«У мяне няма бліжэйшых планаў звязвацца з Пуціным, — сказаў Байдэн на прэс-канферэнцыі ў Белым доме пасля перамоў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, які прыехаў з візітам у ЗША. —

Я гатовы пагаварыць са спадаром Пуціным, калі ён праявіць зацікаўленасць у тым, каб знайсці спосаб пакласці канец вайне. Ён яшчэ гэтага не зрабіў».

Пры гэтым прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што будзе гэта рабіць толькі пракансультаваўшыся з саюзнікамі па НАТА.

Макрон жа са свайго боку паабяцаў не падштурхоўваць Украіну да кампрамісу, якога яна не можа прыняць.

Абодва лідары заявілі ў сумеснай заяве, што яны маюць намер прыцягнуць Расію да адказнасці «за шырока задакументаваныя зверствы і ваенныя злачынствы, учыненыя як яе рэгулярнымі ўзброенымі сіламі, так і іншымі сіламі, уключаючы наймітаў, такіх як ПВК «Вагнер» ва Украіне».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28