Знайсці
02.12.2022 / 08:271РусŁacБел

Падаляк: Ва Украіне з 24 лютага загінулі да 13 тысяч вайскоўцаў

Ва Украіне з 24 лютага загінулі да 13 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Фота: AP

«У нас ёсць афіцыйныя ацэнкі Генеральнага штаба, ёсць афіцыйныя ацэнкі, якія кажа Вярхоўны галоўнакамандуючы. І яны даходзяць ад 10 да 12,5-13 тысяч загінулых. Гэта значыць, мы адкрыта кажам пра колькасць загінулых», — заявіў Падаляк у эфіры ўкраінскага «24-га канала».

Так ён пракаментаваў словы прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен аб тым, што страты ўкраінскай арміі складаюць 100 тыс. вайскоўцаў. Пазней гэтыя словы былі выдаленыя з запісу яе выступу.

Па словах Падаляка, ва УСУ больш страт з-за раненняў вайскоўцаў. А што тычыцца мірных грамадзян, то загінулых, па яго ацэнцы, нават больш, чым названыя фон дэр Ляен 20 тыcяч ахвяр.

Дакладную іх колькасць пакуль нельга вызначыць з-за акупацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.12.2022
суадносіны загінулых вайскоўцаў да загінулых сярод мірнага насельніцтва дзесьці 1:3.
а колькі пакалечаных... бедныя ўкраінцы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031