Знайсці
02.12.2022 / 12:393РусŁacБел

У эфіры «Дождя» спыталі, ці камфортна ваяваць расіянам ва Украіне. А потым заявілі, што іх не так зразумелі

У эфіры расійскага тэлеканала «Дождь» вядучы занепакоіўся, ці камфортна расійскім вайскоўцам ваяваць ва Украіне. Пасля скандалу галоўны рэдактар тэлеканала Ціхан Дзядко заявіў, што іх не так зразумелі.

Скрыншот: эфір канала «Дождь»

«Дождь» выдаліў запіс гэтага эфіру са сваіх рэсурсаў, аднак ён паспеў разысціся па сетцы.

«Адпраўляйце нам паведамленні на пошту [email protected] або пішыце нам у наш тэлеграм-бот. <…> Мы спадзяёмся, што многім вайскоўцам у тым ліку мы змаглі дапамагчы, напрыклад, з рыштункам і проста элементарнымі выгодамі на фронце», — заявіў вядучы тэлеканала ў выпуску праграмы «Тут і цяпер» ад 1 снежня.

Сетка імгненна выбухнула абурэннем. У прыватнасці, гледачы нагадалі, што тэлеканал вяшчае з Латвіі, краіны ЕС і НАТА, таму яго падтрымка расійскай арміі недапушчальная. Іншыя пачалі разважанні на тэму, што «добрых рускіх» не бывае.

Пасля крытыкі ў сетцы галоўны рэдактар тэлеканала «Дождь» Ціхан Дзядко паспрабаваў апраўдацца, даўшы зразумець, што вядучага тэлеканала не так зразумелі і што гаворка ішла пра заклік даваць звесткі пра злачынствы арміі РФ ва Украіне.

«Тэлеканал «Дождь» не займаўся, не займаецца і не будзе займацца дапамогай з аснашчэннем расійскага войска — на фронце ці за яго межамі. Паштовая скрыня [email protected] створана для збору асабістых сведчанняў аб злачынствах расійскага войска ва Украіне і аб парушэннях падчас правядзення злачыннай і бессэнсоўнай мабілізацыі ў Расійскай Федэрацыі», — напісаў Ціхан Дзядко.

Ён паспрабаваў растлумачыць, што распаўсюд інфармацыі пра гэта неабходна для ўсведамлення шырокай аўдыторыяй злачыннага характару дзеянняў расійскага кіраўніцтва, пачынаючы з 24 лютага 2022 года. На яго думку, праўду пра злачынную і подлую вайну павінны ведаць усе расійскія грамадзяне, уключаючы вайскоўцаў і мабілізаваных.

Таксама ён паведаміў, што тэлеканал выдаліў гэты фрагмент з запісаў эфіру, і папрасіў прабачэння ў гледачоў.

«Паколькі фраза, якая прагучала ў эфіры, уводзіць у зман нашых гледачоў, мы прынялі рашэнне неадкладна выдаліць яе з паўтораў і з запісу эфіру. Мы просім прабачэння ў нашых гледачоў», — напісаў галоўны рэдактар тэлеканала.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
даведка/адказаць/
02.12.2022
"Дождь" с его либеральностью кидает в крайности: то опрос о сдаче немцам Ленинграда, то удобства на укровойне.
02.12.2022
Нет никаких российских либералов - есть хорошо законспирированные! Поэтому гнать всех их назад запоребрик. Почитайте ещё что эти так называемые «независимые» журналисты из рф постили в 2014 году.
0
Могу представить/адказаць/
02.12.2022
Рашисты, которых убивают, калечат, морят голодом и холодом в Украине, начнут писать письма с жалобами в псевдодемократические русскоязычные СМИ. Тогда что? Фашистское правительство России предоставит им лучшие возможности убивать украинцев? Или полезные идиоты на Западе начнут присылать теплые вещи и продукты, помогая крепостным рашистам? Есть порядочные русские, но они либо избегают военной службы, либо сдаются. Все остальные либо добровольные убийцы, либо готовы убивать, но слишком боятся за свою жалкую жизнь.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера