Знайсці
02.12.2022 / 12:58РусŁacБел

У Мінску ствалы маладых дрэў закрываюць спанбондам. Дзеля чаго?

Каб абараніць маладыя дрэвы ад уплыву процігалалёдных рэагентаў, ствалы маладых дрэў у Мінску на зіму абгортваюць спанбондам. Такую працэдуру робяць для зялёных насаджэнняў, якія растуць паблізу праезнай часткі, паведамілі «Мінск-навіны».

Ахоўныя чахлы ўжо надзетыя на 16,5 тыс. раслін, у тым ліку 6,9 тыс. уздоўж МКАДа. Гэта каля 80 % ад запланаванай колькасці. У Аляксандраўскім скверы і бульвары на вуліцы Леніна на агароджах паміж зялёнымі зонамі і праезнай часткай паставілі 140 ахоўных шчытоў.

Насаджэнням, якія растуць паблізу праезнай часткі, штогод даюць комплекс падкормак. Порцыі ўгнаенняў і стымулятараў росту сёлета атрымалі 137,4 тыс. дрэў. Пасля зімы ім абмываюць ствалы і паліваюць глебу вадой, каб вымыць соль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930