Знайсці
02.12.2022 / 15:55

Вынесены яшчэ адзін прысуд па садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці

У Магілёўскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага Віктара Дзіброва паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Зямцоў прызначыў Віктару 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Віктар Дзіброў быў затрыманы на пачатку жніўня 2022 года за каментар, у якім ён абразіў Лукашэнку. За гэта была заведзена крымінальная справа паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

У кастрычніку 2022 года палітвязня перавялі з бабруйскага СІЗА-5 ў магілёўскую СТ № 4. 

29 лістапада 2022 года ў закрытым рэжыме распачаўся разгляд ягонай справы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у выніку яго судзяць паводле арт. 361-4 КК за садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню.

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасцяў справы няма. Пра Віктара вядома, што ён сірата.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Віктар Пятровіч Дзіброў)

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31