Знайсці
04.12.2022 / 15:3510РусŁacБел

Мы атрымалі дзесяць выпадковых акаўнтаў са «зліву» ЧКБ. Ці можна вылічыць іх уладальнікаў? 

Сілавікі заявілі, што затрымалі яшчэ дваіх з тых, хто пісаў у «Чорную кнігу Беларусі», а былому следчаму Мікіту Старажэнку, якога абвінавацілі ў зліве, прызначылі 7 гадоў калоніі. «Наша Ніва» вырашыла правесці эксперымент: папрасілі чалавека, у якога захоўваецца копія базы даных ЧКБ, якая ёсць у сілавікоў, выдаць нам тэлеграм-акаўнты выпадкова ўзятых дзесяці чалавек, якія пісалі ў бот з верасня 2020 года па ліпень 2021-га. Распавядаем, што мы адшукалі і як зразумець, што вы ў небяспецы.

Адразу агаворымся, што адзінае, чым мы можам карыстацца, — адкрытыя базы даных і стандартныя, параўнальна нескладаныя метады OSINT (пошуку інфармацыі па адкрытых даных).

Нашай мэтай было праверыць, наколькі абароненыя тыя, хто пісаў у ЧКБ і чые даныя атрымаў укаранёны агент, якая ступень рызыкі для іх.

Атрыманыя даныя акаўнтаў мы не раскрываем, а расказваем толькі пра назіранні, якія даў эксперымент.

І што мы выявілі?

Адзін акаўнт быў добра абаронены. Хоць за ім ёсць нейкая гісторыя, сам ён быў створаны ў 2020 годзе, змяніў некалькі нікнэймаў і быў выдалены, а па чатах немагчыма лакалізаваць гэтага чалавека.

З астатнімі справы горш. З дзевяці чалавек поўныя даныя толькі аднаго чалавека не ўдалося ўстанавіць адназначна, затое ёсць шмат іншых даных (горад пражывання, месцы, дзе ён бывае, і зацікаўленасці), па якіх можна было б вызначыць яго з імавернасцю 100 %, калі б мы валодалі магчымасцямі беларускіх спецслужбаў.

Па астатніх удалося знайсці поўныя даныя няхітрымі спосабамі, у некаторых — з месцамі жыхарства і працы.

Адзін чалавек ужо за кратамі. Два акаўнты былі выдаленыя, але мы ўстанавілі іх уладальнікаў. Толькі двое з 10 чалавек цяпер за мяжой — такую выснову мы зрабілі па іх допісах у чатах і сацыяльных сетках.

Якія нашы высновы?

Адсутнасць хуткай рэакцыі ад былой адміністрацыі «Чорнай кнігі Беларусі» і іншых уцягнутых у гісторыю асобаў пасля таго, як стала ясна, што Гайко — супрацоўнік ГУБАЗіКа, паставіла шмат людзей у вельмі небяспечнае становішча.

Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты

Большасць тых, хто дасылаў туды інфармацыю, давяралі адміністрацыі рэсурсаў і былі не гатовыя да таго, што іх даныя стануць набыткам спецслужбаў, і не абаранілі свае акаўнты. 

Што з гэтым рабіць, мы ўжо пісалі ў нашым артыкуле. Але яшчэ раз нагадваем галоўныя правілы:

  1. Калі вы пісалі ў бот «Чорнай кнігі Беларусі» ў перыяд з верасня 2020 года па ліпень 2021 года і былі падпісаныя ўласным імем (прозвішчам) або нікнэймам, наўпрост звязаным з вамі, то вас можна знайсці з імавернасцю 100 %, нават калі вы выдалілі акаўнт.
  2. Калі ваш акаўнт існуе з таго часу, і вы пісалі ў бот, не былі падпісаныя сваім імем, але з'яўляецеся больш-менш актыўным карыстальнікам лакальных чатаў, то тэарэтычная магчымасць вас знайсці захоўваецца, і акаўнт лепш памяняць.
  3. Калі вы за мяжой, то вы ў бяспецы, але вяртанне ў Беларусь можа пагражаць вам затрыманнем, калі вы падпадаеце пад пункты 1 і 2.
  4. Акаўнты ў тэлеграме, з якіх вы пішаце ў боты, мусяць быць ніяк не звязанымі з вашымі рэальнымі данымі. Калі вы пішаце ў ботаў, то не паведамляйце пра крыніцы інфармацыі, якую вы падаяце. Яшчэ бяспечней — прасіць гэта рабіць вашых сяброў за мяжой і пасля адразу выдаляць інфармацыю (у тым ліку фота, вось наш гайд).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Распавядаем, як сілавікі знаходзяць стваральнікаў стыкераў у Telegram

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.12.2022
А крыху падрабязней нельга было апісаць, як вы ўсё гэта выяўлялі? Лукашысты і так усё гэта ведаюць
04.12.2022
\, \ усё засвечана-перасвечана)), ўсім кранты
0
Ліхтарык/адказаць/
07.12.2022
Nick, навошта гэта рабіць ім? Можа там і ні якага раследавання ні было, ўсе пазнаюць пра гэта.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера