Знайсці
02.12.2022 / 18:5513РусŁacБел

У лагойскіх лясах заблукаў 85-гадовы расіянін, яго шэсць кіламетраў неслі на руках

Ратавальнікі з Лагойскага раёна выратавалі ў лесе пажылога мужчыну, які пайшоў гуляць па незнаёмым лесе і заблукаў так, што ў ім і заначаваў, паведамляе тэлеграм-канал «Лагойск (не)афіцыйна».

Фота ілюстрацыйнае

Лагойскія ратавальнікі атрымалі інфармацыю пра тое, што на поўначы раёна трэба шукаць чалавека, 1 снежня ў 2 гадзіны 55 хвілін. Папярэдне было вядома, што зніклы мужчына 1937 года нараджэння, ён грамадзянін Расіі, які адпачываў у санаторыі «Лясны» паблізу вёскі Дамашкавічы Докшыцкага раёна. Каля 4-й гадзіны дня ён выправіўся на прагулку ў лес і не вярнуўся.

Жонка мужчыны паведаміла пра знікненне мужа ў Докшыцкі РАУС увечары. Пасля няўдалых пошукаў докшыцкія сілавікі, не даўшы рады самі, папрасілі дапамогі ў суседзяў з Лагойшчыны. І яны, прачэсваючы ўсю ноч лес па слядах на снезе, у 5:39 пажылога мужчыну такі знайшлі.

З-за моцнага пераахаладжэння чалавек ужо практычна не мог рухацца, ратавальнікам давялося развесці вогнішча, абагрэць мужчыну і прасушыць ягоныя рэчы. А паколькі самастойна ён ісці ўжо не мог, ратавальнікам давялося несці яго 6 кіламетраў да машыны хуткай дапамогі.

Пасля праведзенага агляду ў плешчаніцкай бальніцы лекары палічылі, што шпіталізаваць мужчыну патрэбы няма, і тады ён адправіўся назад у санаторый «Лясны». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
2
03.12.2022
хлопчыка ля Белавежскай пушчы так і не знайшлі. ініцыятывы добраахвотных ратавальнікаў скасавалі. а расейскага дзеда ля гэбэшнага санаторыя дзяржаўныя ратавальнікі раптам знайшлі... якая мілата
0
Лагоец/адказаць/
04.12.2022
--, Прычым тут адно да другога? Хлопчыка не знайшлі, бо яго, відаць, выкралі і некуды вывезлі, а не проста ён згубіўся. І тут не ратавальнікі вінаватыя, яны то сваю працу зрабілі. А з расійскім дзедам іншая сітуацыя. Як і з сотнямі іншых, хто згубіўся ў лесе. Пераважную большасць іх знахолзяць, і менавіта прафесійныя ратавальнікі.

04.12.2022
"А з расійскім дзедам іншая сітуацыя."
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/304573
Лагоец
, дзякуй
да мы поняли

5-летний беларуский мальчик не равно 85-летнему гэбэшному российскому деду
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930