Знайсці
02.12.2022 / 19:3217РусŁacБел

Старшыня Вярхоўнага Суда ў рэанімацыі 

Як стала вядома «Нашай Ніве», 80-гадовы старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала выпаў з публічнага поля з прычыны цяжкай хваробы, і ўжо працяглы час ён знаходзіцца ў рэанімацыі. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», Валянцін Сукала ўжо нейкі час не з'яўляецца на рабоце, роўна як месяц адсутнічае ў афіцыёзных зводках БелТА. 

Па нашай інфармацыі, у Сукалы пагоршала здароўе і за яго жыццё дактары змагаюцца ў рэанімацыі. 

Валянцін Сукала — ветэран судовай работы СССР і лукашэнкаўскай Беларусі.

Нарадзіўся ён у 1942 годзе ў Мінску. Перад паступленнем на юрфак БДУ працаваў токарам. 

Паспеў папрацаваць яшчэ міністрам юстыцыі БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда СССР. Быў у ЦК Кампартыі БССР. 

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі Валянцін Сукала атрымаў пасаду міністра юстыцыі. 

У 1997-м, пасля антыканстытуцыйнага рэферэндуму, быў прызначаны старшынёй Вярхоўнага Суда, і дагэтуль займае гэтую пасаду. 

Ëн прыклаўся да стварэння рэжыму асабістай улады і выхалошчвання судовай сістэмы. За час старшынства Сукалы працэнт абвінаваўчых прысудаў дасягнуў 99,7, а па палітычных справах — 100 працэнтаў. Гэта значыць, даказаць невінаватасць у судзе грамадзянам стала абсалютна немагчыма, а суд ператварыўся ў рытуал, які проста прадрукоўвае рашэнні, загадзя прынятыя ў сілавых структурах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
2
Ха-ха
22
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
17
0
Уладзь/адказаць/
03.12.2022
Яшчэ нядаўна адчыняў будынак суду ў Віцебску
0
благапалучыя/адказаць/
03.12.2022
"дактары змагаюцца ў рэанімацыі"
нуў... пэўна змагаюцца дактары, якія не пацярпелі ад рэпрэсій?
0
счётчик Гейгера/адказаць/
03.12.2022
председатель "декорации" , а не Суда... Судов в Беларуси нет от 24.11.1996г.  ТОЛЬКО СУДИЛИЩА Пожалуйста, не вводите в заблуждение молодое поколение.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930