Знайсці
02.12.2022 / 19:155РусŁacБел

Айцішнікі запусцілі лічбавую платформу «Новая Беларусь»

Сёння доўгачаканы праект, праца над якім працягвалася больш за год, выйшаў у адкрытае тэставанне. Цяпер праграму можна будзе спампаваць у Play Market і App Store.

Так выглядае платформа «Новая Беларусь»

Распрацоўшчыкі абяцаюць, што на гэтай платформе змогуць гуртавацца беларусы, каб атрымліваць дапамогу, шукаць і прапаноўваць працу, разам бавіць час, ладзіць праекты і прымаць супольныя рашэнні. 

Чытайце таксама: «Паспрабуем сабраць беларусаў як нацыю ў адно вялікае кам'юніці». Айцішнікі стварылі «Лічбавую Беларусь»

«Гэта магчымасць для тых, хто засталіся ў краіне, анлайн удзельнічаць у культурным, сацыяльным, а пазней і палітычным жыцці.

А тыя, хто з’ехалі, займеюць новыя гарызантальныя сувязі з землякамі і зямлячкамі, якіх раскідаў час па розных краінах. Кожны і кожная тут будуць сярод сваіх», — кажуць распрацоўшчыкі платформы «Новая Беларусь» Павел Лібер і Яраслаў Ліхачэускі.

Мэтай айцішнікаў было стварэнне прасторы, на якой можна знайсці ўсё неабходнае, калі пераязджаеш у новую краіну. 

«А ў працэсе працы нарадзілася нешта большае — цэлая дзяржава ў смартфоне. Мы запрашаем усіх неабыякавых да адкрытага бэта-тэставання», — кажа Яраслаў Ліхачэускі. 

Зараз у прыкладанні ёсць блокі з навінамі, гайдамі па рэлакацыі, медычнымі і юрыдычнымі сэрвісамі, культурніцкімі падзеямі, бізнэсамі ды магчымасцю праводзіць апытанні.

Платформа «Новая Беларусь» можа стаць падмуркам для беларускай лічбавай дзяржавы. У хуткім часе тут абяцаюць запусціць плацёжную сістэму, якая дазволіць плаціць за тыя ці іншыя сервісы.

Спасылкі на аплiкацыю:

«Новая Беларусь» — Play Market

«Новая Беларусь» — App Store

Чытайце таксама: 

Як абараніць сябе і свой акаўнт у WhatsApp: пакрокавы гайд

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Эксперт па бяспецы заклікае выдаліць усе асабістыя паведамленні ў Twitter пасля куплі яго Маскам — і вось чаму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
3
Фелікс Радрыгес, забойца вылюдка ЧэГевары/адказаць/
02.12.2022
Наша Ніва, запытацца ў іх ці праводзілася праверка сярод каманды на наяўнасць чарговага заслана казачка? Ці як з ЧКБ адбудзецца??
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
03.12.2022
Фелікс Радрыгес, забойца вылюдка ЧэГевары, Платформа не захоўвае асабістых звестак. Скарыстайце адрас электроннай пошты, які не сугучны з вашым імём. У гэтым выпадку, нават калі будзе ўзламаная база дадзеных, вам нічога не пагражае.
5
Справка/адказаць/
03.12.2022
Пришла очередь посчитать очередных барашек, верящих в силу IT.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930