Знайсці
02.12.2022 / 20:25РусŁacБел

Паўднёвая Карэя ў дадатковы час вырвала перамогу ў Партугаліі і пракінула Уругвай міма плэй-оф

Зборная Паўднёвай Карэі заваявала пуцёўку ў 1/8 фіналу ЧС-2022. У 3-м туры групы Н карэйцы перамаглі партугальцаў — 2:1. 

Лік у гульні адкрыў нападаючы зборнай Партугаліі Рыкарду Орта. На 27-й хвіліне Кім Ён Вон аднавіў раўнавагу, а пераможны мяч з перадачы Сон Хын Міна ужо ў дададзены да асноўнага час забіў Хван Хі Чхан.

Іншы прэтэндэнт на выхад у плэй-оф, Уругвай у матчы, які адбываўся паралельна, з лікам 2:0 перамог Гану, але саступіў карэйцам па розніцы забітых мячоў. Тут уругвайскі паўабаронца Дэ Араскаэта аформіў дубль.

Выйграла групу Партугалія, якая набрала 6 ачкоў, у аўтсайдэра групы Ганы — усяго 3.

Адметна, што ўпершыню з 2010 года выйшлі з групы дзве азіяцкія каманды-суседкі — Японія і Паўднёвая Карэя. Тады яны, праўда, абедзве прайгралі ўжо ў 1/8 фіналу, як будзе гэтым разам — пакажа найбліжэйшы час. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930