Новы пакет падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ад ЕС будзе, але не 100 мільёнаў еўра
Учора па беларускіх СМІ прайшла інфармацыя, што праз некалькі тыдняў будзе абвешчаны новы пакет падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ажно на 100 млн еўра. Пра гэта ўчора нібыта паведаміў прадстаўнік Еўракамісіі Ерун Вілемс. Падтрымка сапраўды будзе, але, як аказалася, на суму значна больш сціплую.
Аказалася, што 100 мільёнаў еўра — гэта агульны аб'ём дапамогі, аказанай Еўрасаюзам са жніўня 2020 года. Непаразуменне ж узнікла з-за недакладнага сінхроннага перакладу падчас мерапрыемства, піша «Позірк».
На самай справе словы еўрапейскага прадстаўніка гучалі так:
«Праз некалькі дзён мы афіцыйна запусцім новы штогадовы пакет падтрымкі народа Беларусі. Калі ў пачатку наступнага тыдня гэты пакет будзе прыняты, аб'ём аказанай намі са жніўня 2020 года дапамогі беларускаму народу перавысіць 100 мільёнаў еўра, прызначаных для падтрымкі грамадзянскай супольнасці».
Чытайце таксама:
Прадстаўнік Еўракамісіі анансаваў новы пакет дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі





