Знайсці
02.12.2022 / 22:20

З'явілася магчымасць падтрымаць герояў-студэнтаў

З’явілася ініцыятыва, аўтары якой заклікаюць беларусаў напісаць словы падзякі і падтрымкі, якія потым збяруць у прыгожы альбом і перададуць былым палітвязням.

Выхад на волю большасці фігурантаў крымінальнай справы супраць студэнцтва — гэта свята для ўсіх сапраўдных беларусаў. Больш за 2 гады амаль адзіным сродкам падтрымкі для іх былі лісты, якія дасылалі з волі. На жаль, як мы ведаем, далёка не ўсе пасланні даходзілі да адрасатаў праз турэмную цэнзуру. Але зараз у нас ёсць магчымасць напісаць ім усе словы падтрымкі, якія мы хацелі ім перадаць, пакуль яны былі ў зняволенні.

Дзеля гэтага з’явілася ініцыятыва, у якой аўтары заклікаюць беларусаў напісаць словы падзякі і падтрымкі, якія потым збяруць у прыгожы альбом і перададуць былым палітвязням.

Зрабіць гэта можна на сайце «Выпускны-2022».

Перайдзіце па спасылцы і напішыце студэнтам што-небудзь прыемнае. Пажаданні, прапановы, пачуцці — усё, што хочаце сказаць з нагоды іх вызвалення.

Таксама падзяліцеся спасылкай на гэтую ініцыятыву са знаёмымі. Чым больш добрых слоў мы збяром для гэтага альбома — тым больш падтрымкі адчуюць нашы героі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31