Знайсці
02.12.2022 / 23:48 6

Delfi.lv: Cкандал з «Дождем» паcтавіў пытанне пра мэтазгоднасць прытулку для апазіцыйных расійскіх СМІ ў Латвіі

Скандал, які разгарэўся пасля таго, як у выпуску навін 1 снежня вядучы тэлеканала «Дождь» Аляксей Карасцялёў заявіў, што канал сваёй дзейнасцю дапамагае расійскім мабілізаваным атрымаць «рыштунак і проста элементарныя выгоды на фронце», можа мець сур'ёзныя наступствы для будучыні ўсіх расійскіх СМІ, якія на цяперашні момант знайшлі прытулак у Латвіі. Адносна таго, што іх прысутнасць у гэтай краіне шкодная і непажаданая ў прынцыпе, ужо выказаліся шэраг мясцовых уплывовых палітыкаў і ўстаноў, піша Delfi.lv.

Служба дзяржаўнай бяспекі (СДБ) Латвіі пачала праверку ў сувязі з выказанымі падчас эфіру тэлеканала «Дождь» заявамі. На думку СДБ, выказванні Карасцялёва выклікаюць падазрэнні, што тэлеканал аказвае дапамогу расійскім войскам.

СДБ папярэджвае, што, улічваючы злачынствы расійскіх акупацыйных сіл супраць Украіны і яе народа, аказанне якой-небудзь падтрымкі Расіі як краіне-агрэсарцы недапушчальнае. 

Служба, як адзначаецца, не раз папярэджвала адказныя за прыняцце рашэнняў установы і службовых асоб, што перанос дзейнасці незалежных расійскіх СМІ ў Латвію можа быць звязаны з рознымі рызыкамі.

Па-першае, прадстаўнікі СМІ, якія прыехалі з краіны-агрэсаркі, ствараюць рызыкі выведвальнага характару. Па-другое, дзейнасць прадстаўнікоў расійскіх СМІ ў Латвіі, на думку СДБ, звязаная з рызыкамі для бяспекі латвійскай інфармацыйнай прасторы. 

Не адстаюць і асобныя палітыкі, прытым нават высокапастаўленыя. Так, міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс лічыць, што калектыў «Дождя» павінен вярнуцца ў Расію, а супрацоўнікаў варта пазбавіць дазволаў на жыхарства.

«Чаша перапоўненая», — заявіў міністр у твітары.

Міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч абмеркаваў сітуацыю са службай дзяржаўнай бяспекі і кіраўніком Нацыянальнай рады электронных СМІ Іварам Абаліньшам, і цяпер вядзецца праверка, паведаміў дарадца міністра Марціньш Дрэгерс. Ён падкрэсліў, што падтрымка расійскай агрэсіі ў любой форме непрымальная.

Дарадца міністра дадаў, што пасля праверкі фактаў услед пойдуць адпаведныя дзеянні.

Старшыня камісіі Сейма па правах чалавека і грамадскіх справах Дзідзіс Шмітс заявіў, што камісія яшчэ не абмяркоўвала гэтае пытанне, аднак ён лічыць, што Латвія не павінна прымаць расійскія СМІ. 

«Калі расійскі СМІ выступае супраць рэжыму Пуціна, гэта не азначае, што ён дружалюбны да нас», — сказаў парламентарый. 

Чытайце таксама:

Тэлеканал «Дождь» звольніў вядучага, які распавёў у эфіры пра дапамогу мабілізаваным 

У Латвіі тэлеканал «Дождь» аштрафавалі на 10 тысяч еўра

У эфіры «Дождя» спыталі, ці камфортна ваяваць расіянам ва Украіне. А потым заявілі, што іх не так зразумелі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мінак / адказаць
03.12.2022
Допрыгались ! Проявили себя, как спонсоры войны, как функционеры страны, признанной в Европе спонсором терроризма
0
Ке / адказаць
03.12.2022
Мне все россияне стали противны после 24 февраля.
0
9879 / адказаць
03.12.2022
Калі расійскі СМІ выступае супраць рэжыму Пуціна, гэта не азначае, што ён дружалюбны да нас
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/304595


- золотые слова

пример из палаты мер и весов -  лешка навальный: против путина, но ненавидит "грызунов" и "крым - не бутерброд, украине надо  оставить надежды его  вернуть"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31