Знайсці
03.12.2022 / 08:41 8

Ветэран «Дождя» пакідае канал пасля скандалу з вядучым

Адзін з ветэранаў «Дождя» Уладзімір Раменскі і дзелавая журналістка Маргарыта Лютава, якая вяла сваю праграму, абвясцілі пра сыход з тэлеканала пасля таго, як адтуль быў звольнены вядучы Аляксей Карасцялёў, які сказаў у эфіры словы, якія маглі быць успрынятыя як клопат пра расійскіх мабілізаваных на ўкраінскім фронце. Пра гэта Раменскі і Лютава паведамілі ў сацсетках.

Раменскі растлумачыў, што падчас вячэрняй інфармацыйнай праграмы ў чацвер ён быў яе шэф-прадзюсарам, які сярод іншага праз слухаўкі можа рабіць падказкі вядучаму.

«Сам у поўнай меры нясу адказнасць за той выпуск. «Сядзеў на вуху» шэф-рэдактарам. Доўг загадвае пакласці значок і рэвальвер на стол. Што і раблю. «Дождь», каралева-маці, але вы дапусцілі жахлівую памылку», — не пагадзіўся з рашэннем кіраўніцтва тэлеканала Раменскі. На яго думку, «Дождь» «прынёс у ахвяру» свайго чалавека.

Лютава таксама лічыць, што людзі маюць «права на памылку і права публічна паразумецца да публічнага звальнення». На яе думку, рэакцыя канала на скандал супярэчыць дэклараваным ім прынцыпам гуманізму, адкрытасці і сумленнасці.

Карасцялёў, зачытваючы ў эфіры просьбу рэдакцыі адпраўляць паведамленні на пошту тэлеканала аб парушэннях пры мабілізацыі, дадаў (відаць, ад сябе): «мы спадзяёмся, што многім вайскоўцам у тым ліку мы змаглі дапамагчы, напрыклад, з рыштункам і проста з элементарнымі выгодамі на фронце».

Гэтыя словы выклікалі бурную рэакцыю з боку сацсетак і ўладаў Латвіі, і яшчэ ў ноч на пятніцу галоўны рэдактар «Дождя» Ціхан Дзядко папрасіў прабачэння за іх, а днём начальніца службы навін Кацярына Катрыкадзэ абвясціла аб спыненні супрацоўніцтва з Карасцялёвым. «Кіраўніцтва «Дождя» лічыць яго адзіна правільным і магчымым», — сказала яна ў прамым эфіры.

Тым не менш Служба дзяржбяспекі Латвіі пачала праверку з-за сказаных Карасцялёвым слоў. У пятніцу таксама стала вядома аб другім парушэнні, выяўленым за апошнія месяцы ў эфіры «Дождя» латвійскім рэгулятарам — трэцяе папярэджанне прывядзе да адклікання ліцэнзіі. «Звальненню, калі яно выратуе тэлеканал і дазволіць маім калегам і далей працаваць, я не пярэчу», — запэўнівае Карасцялёў, маючы на ўвазе працу тэлеканала ў Рызе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Драгош. / адказаць
03.12.2022
Дождь избавились от прекрасного сотрудника. Просто осрочил свой уход из Латвии.не сегодня так завтра.перспектива такова. Разность менталитета. Через год примут закон о запрете говорить на языке террористов. В общественных местах. А сожет раньше?.
3
зелёный лес / адказаць
03.12.2022
43534, а давайте вообще все их закроем. И пусть им будет там, в этом " котле" жарко. Правда тогда 100% никого кроме "они сдохнут а мы в рай" не будет.
0
Олексей / адказаць
05.12.2022
Роменский его фамилия, а не Раменский.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31