Знайсці
03.12.2022 / 09:2117РусŁacБел

У ЗША ў дзіўных абставінах загінулі беларуска, яе муж, свякроў, двое дачок і сабака

Паліцыя высвятляе абставіны гібелі ў горадзе Бафала-Гроўв штата Ілінойс 36-гадовай мінчанкі Веры Кісляк, яе мужа Андрэя, дзвюх дачок (шасцігадовай Вівіян і чатырохгадовай Амеліі), а таксама 67-гадовай свекрыві, піша «Зеркала» са спасылкай на амерыканскія СМІ. 

Пяць членаў сям'і былі знойдзеныя мёртвымі ў сераду, 30 лістапада. Паводле звестак амерыканскіх СМІ, у той дзень у аддзяленне паліцыі паступіў званок ад калегі Веры па працы. Яна папрасіла праваахоўнікаў праверыць, ці ўсё з ёй у парадку. Каля 11.00 паліцэйскія пад’ехалі да дома, але на званок ніхто не адказаў. Яны ўзламалі ўваходныя дзверы і знайшлі ў доме пяць целаў.

Коранер акругі Лэйк паведаміла тэлеканалу Fox, што, паводле даных ускрыцця, усе пяцёра загінулі ад раненняў, нанесеных вострым прадметам. Акрамя таго, у доме знайшлі цела хатняга гадаванца — сабакі.

Паліцыя схіляецца да версіі, што забойства носіць бытавы характар, але пакуль не раскрывае, хто быў завадатарам і якая зброя была выкарыстаная.

«Суседзі былі ўзрушаныя, калі даведаліся пра смерць у іх звычайна ціхім доме. Дом Кісляка прасторны і сучасны. На іх заднім двары ёсць убудаваны ў зямлю басейн і гульнявая пляцоўка. Рэзідэнцыя ўсеяная камерамі відэаназірання, а на пад’язной дарожцы прыпаркаваныя дарагія аўтамабілі. Але за зачыненымі дзвярыма Андрэй і Вера Кісляк былі ўцягнутыя ў судовыя разборкі», — паведамілі ў эфіры Fox.

Беларуская дыяспара ў ЗША пацвердзіла «Зеркалу», што Вера Кісляк прыехала ў ЗША з Беларусі. На радзіме яна скончыла БДПУ ім. М. Танка. Яе муж, як мяркуецца, быў расіянінам.

Паводле звестак амерыканскіх СМІ, Вера Кісляк падала на развод у ліпені. Апошняе судовае пасяджэнне па іх разводзе прайшло напярэдадні трагедыі, піша Chicago Tribune.

Сябры жанчыны расказалі журналістам, што яна «жыла ў пастаянным страху» з-за паводзінаў мужа. На гэтай глебе Веры давялося звяртацца ў суд па ахоўнае прадпісанне. Суседка сям'і расказала журналістам, што аднойчы Андрэй пакінуў сваіх дачок адных у мясцовым бары і ў цэлым ставіўся да іх «варожа».

Паводле рашэння суда, мужчыну было забаронена набліжацца да дома, дзе жыла яго сям’я. Аднак 30 верасня ён парушыў гэтае патрабаванне, за што быў арыштаваны. На волю ён выйшаў у кастрычніку пасля ўнясення закладу ў памеры 5000 даляраў.

Андрэй Кісляк таксама звяртаўся ў суд па ахоўнае прадпісанне супраць Веры, але яго хадайніцтва было адхіленае.

Да асабістых праблем сям'і дадаліся фінансавыя цяжкасці. Паводле звестак мясцовых газет, 9 лістапада была распачатая грамадзянская справа аб пазбаўленні права выкупу дома сям'і Кісляк. Паводле судовых пратаколаў, яны не плацілі па іпатэцы з ліпеня 2020 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
особо циничная/адказаць/
04.12.2022
Правдоруб , наверное я с другой планеты . потому что тут, таких как я, мужчин нет. девушки (женщины) есть
1
новодворская/адказаць/
04.12.2022
особь циничный, а кто вам сказал, что оно мне на до? 
я ведь принципиальная девственница
1
Максим Дизайнер/адказаць/
05.12.2022
Игорь

Нам очень важно было знать, что вы живете в штатах. Больше же некому похвастаться, только таким же нищим землякам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера