Знайсці
03.12.2022 / 13:20

«Дачка» МТЗ аказалася ў санкцыйным спісе Літвы

MTZ Traktorius, якая адпрацавала крыху больш за два з паловай гады на літоўскім рынку, стала шостай кампаніяй з беларускім капіталам, унесенай у стоп-ліст мясцовай Службы па расследаванні фінансавых злачынстваў (FNTT), піша Office Life.

Фота: Delfi.lt

Па словах кіраўніка MTZ Traktorius Віргіліуса Ліберыса, банкаўскі рахунак дылера беларускага вытворцы быў замарожаны яшчэ ў чэрвені. Цяпер кампаніі не застаецца нічога іншага, як завяршаць дзейнасць і ліквідавацца. Па даных літоўскіх рэестраў, летась выручка MTZ Traktorius склала €1,3 млн, дылер атрымаў страту ў памеры €18 тыс., у кампаніі працавалі 3 чалавекі.

У цяперашні час у санкцыйны спіс, які складае FNTT на падставе рашэнняў Еўрасаюза, уваходзяць 16 кампаній з заснавальнікамі з Беларусі і Расіі. Актывы яго фігурантаў замарожаныя.

З юрыдычных асоб з беларускім капіталам, акрамя MTZ Traktorius, у стоп-ліст патрапілі Prekybos namai BMZ-Baltija, Belintertrans Baltic і тры кампаніі, звязаныя з бізнэсоўцам Аляксандрам Шакуціным, — ЕМ Systems, EM Industry і Amkodor Baltic.

Чытайце таксама:

«Мы, груба кажучы, кампанія Лукашэнкі». Прадавец беларускіх трактароў у Літве спыняе дзейнасць з-за санкцый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28