Знайсці
03.12.2022 / 13:522РусŁacБел

«Яна верыла ў ідэалы камунізму, а я хацеў спусціць па рэчцы парэшткі камунізму ў мінулае»

Памерла цешча Анатоля Лябедзькі. Пра гэта палітык напісаў у сваім фэйсбуку.

«Сёння не стала маёй цешчы… Яшчэ тыдзень таму размаўлялі, і я абяцаў ёй прыехаць у Слуцк увесну. 

Тамара Іванаўна была неверагодная. Вельмі адказная, канкрэтная, працаздольная. З абвостраным пачуццём справядлівасці. У 30 гадоў атрымала ордэн Леніна. Маладая дзяўчына са звычайнай сям’і, атрымаўшы дыплом, паехала падымаць вёску. У працу ўкладалася па поўнай, з ранку да вечара. Пасля шчыра перажывала, што так мала часу заставалася на сям’ю, на дачушак. 

І была перакананая, што будуе светлую будучыню. Магла зрабіць сабе наменклатурную кар’еру, але ў кабінеце чыноўніцы затрымалася літаральна на пару месяцаў. Вярнулася у сельскую гаспадарку, да сваіх кароў і была сапраўды шчаслівая ад гэтага.

Напачатку нам было няпроста. Яна верыла ў ідэалы камунізму, а я хацеў «спусціць па рэчцы Ашмянцы парэшткі камунізму ў мінулае». Гэта цытата з майго выступу на першатравеньскім мітынгу ў 1990-м, пасля якога ёй выклікалі «хуткую». Тамара Іванаўна была пераканая, што зараз мусіць прыехаць міліцэйскі уазік і забраць яе непаслухмянага, але любімага зяця.

Увечары на кухні было горача. Не столькі ад патэльні, на якой сквірчэлі каўбасы, колькі ад нашых дэбатаў. Але неяк, праз пару гадоў, яна прысела побач і ціха сказала: «Хачу напісаць заяву у тваю партыю. Не трэба трымацца за мінулае, дзе панаваў страх».

Тамара Іванаўна прыстойна і годна пражыла 90 гадоў. Я ёй ганаруся. 

Расцярушаны і прыдаўлены толькі тым, што не маю магчымасці з ёй развітацца па-чалавечы, па-хрысціянску…

Дзякуй вам, Тамара Іванаўна, за вашу любоў, за вашы пачуцці.

Светлай памяці», — напісаў Анатоль Лябедзька.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
49
Абуральна
1
2
кто такой?/адказаць/
03.12.2022
лебедько
"Во время избирательной кампании 1994 года поддержал А. Г. Лукашенко"
ну и далее там по списку...
сейчас поддерживает тихановскую )
3
"а я хацеў спусціць па рэчцы парэшткі камунізму" і дзеля гэтага выбраў лукашэнку?/адказаць/
03.12.2022
теща его (по его же словам) хоть работала
а кем-чем где и когда работал лебедько?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930