Знайсці
03.12.2022 / 14:03РусŁacБел

Пісьменнік-канібал памёр у Японіі на 74-м годзе жыцця

Ісей Сагава, вядомы як «канібал з Кобэ», у 1981 годзе вучыўся ў Парыжы. Там ён пазнаёміўся з галандскай студэнткай Рэнэ Хартэвельт. Зачараваўшы дзяўчыну, Сагава запрасіў яе да сябе дадому, дзе застрэліў, згвалціў і з'еў. На гэта ў забойцы сышло 3 дні, піша gazeta.ru.

Пазней ён паспрабаваў пазбавіцца ад парэшткаў у парку Буа-дэ-Булонь, дзе і быў арыштаваны. Па выніках псіхіятрычнай экспертызы Сагава быў прызнаны непрыгодным для вынясення судовага прысуду. Першапачаткова яго змясцілі ў псіхіятрычную лякарню ў Францыі, а затым дэпартавалі ў Японію, дзе яго прызналі адэкватным, бо абвінавачванні супраць яго ў Францыі былі знятыя, і яму дазволілі выйсці на волю.

Сам Сагава не хаваў сваіх схільнасцяў і пасля напісаў мемуары пад назвай «У тумане», дзе ў дэталях апісваў здзейсненае ім злачынства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера