Знайсці
03.12.2022 / 19:14 18

Лукашэнка — Шайгу: Усё, што беларусы па дамове павінны зрабіць, мы зробім. Вы ў гэтым не сумнявайцеся

На сустрэчы міністра абароны РФ Сяргея Шайгу з Аляксандрам Лукашэнкам абмяркоўваліся пытанні па баявой падрыхтоўцы і зладжанасці, аб «дамоўленасці з прэзідэнтам Расіі», аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці, піша Белта.

«Думаю, вам ужо беларускі міністр абароны распавёў аб сітуацыі ў Беларусі, аб падрыхтоўцы, баявой зладжанасці падраздзяленняў Беларусі і Расіі, якія прысутнічаюць у Беларусі. Мушу сказаць, што мы сурʼёзна да гэтага падышлі. І нашы, і вашы афіцэры рыхтуюць хлопцаў. І беларускіх, і расіян рыхтуюць. Для таго, каб у выпадку неабходнасці, першыя шэрагі нашы — абаронцы Саюзнай дзяржавы — змаглі адбіць любую агрэсію», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што беларуская і расійская армія рыхтуюцца «як адзіная групоўка, адзіная армія сёння».

«Словам, так, як дамаўляліся з прэзідэнтам Расіі. Вы не проста ў тэме, вы гэта рэалізоўваеце з нашым міністэрствам абароны. Мы ў гэтым дачыненні планы выконваем», — сказаў Лукашэнка Шайгу, без тлумачэнняў, што маецца на ўвазе.

Таксама на сустрэчы з Шайгу Лукашэнка выказаўся наконт гатоўнасці украінскага боку да мірных перамоваў.

«Я не збіраюся тут нікога палохаць. Вы тым больш. Усе ўжо і так напалоханыя-перапалоханыя. Але калі яны хочуць, каб мы мірна жылі ў нашым рэгіёне, нягледзячы на тое, як на гэта глядзяць праз акіян, і Расія, і Беларусь да гэтага гатовыя. Калі яны хочуць ваяваць да апошняга ні то ўкраінца, ні то ўжо там паляка ці яшчэ наймітаў, ну, гэта іх справа, гэта іх права. Пакуль, напрыклад, я і нашы спецслужбы не бачаць, каб яны былі гатовыя да паўнапраўных перамоваў і па-чалавечы дамаўляцца», — заявіў Лукашэнка.

«Яны бачаць, на нашу думку, як працягнуць вайну. Ну, тады спецыяльная аперацыя не спыніцца. Напэўна, вы гэта ведаеце лепш. Мы абмяняемся думкамі. Словам, усё, што беларусы па адкрытай, рэальнай дамове павінны зрабіць, мы зробім. Вы ў гэтым не сумнявайцеся».

Сёння міністр абароны РФ Сяргей Шайгу нечакана прыляцеў у Мінск. 

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін і міністр абароны Расійскай Федэрацыі Сяргей Шайгу падпісалі пратакол паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб унясенні зменаў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года.

Сэнс гэтых зменаў не паведамляецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Тадзiк / адказаць
04.12.2022
[Рэд. выдалена]
0
Туды сюды / адказаць
04.12.2022
За себя и свою семью договаривайтесь, я никому ничего не должен. Тем более воевать за тех кто сломал жизнь миллионам Белорусов ..
0
Поп Гамон / адказаць
04.12.2022
бык на вяроўцы, Коля, Дима, Витя, разлогиньтесь
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28