Знайсці
03.12.2022 / 20:53 4

Макрон зноў загаварыў пра гарантыі бяспекі для Расіі, «калі яна вернецца за стол перамоваў»

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паводле вынікаў візіту ў ЗША даў інтэрвʼю, у якім закрануў тэму будучай архітэктуры бяспекі ў Еўропе, піша «Медуза».

Ён заявіў, што цяпер ва Украіне «на карту пастаўленыя прынцыпы Статута ААН, а менавіта тэрытарыяльная цэласнасць і нацыянальны суверэнітэт», і што Францыя працягне аказваць падтрымку Кіеву.

«У найбліжэйшыя тыдні мы павінны будзем дапамагчы Украіне выстаяць… [мы павінны будзем] пазбегнуць эскалацыі і дакладна ўмяшацца, каб абараніць [украінскія] электрастанцыі і падрыхтавацца да таго дня, калі ўсе вернуцца да перамоваў», — сказаў Макрон.

Французскі лідар сказаў, што падчас візіту ў ЗША абмеркаваў з прэзідэнтам Джо Байдэнам «архітэктуру бяспекі, у якой мы хочам жыць заўтра». Макрон таксама нагадаў пра асцярогі Расіі з нагоды таго, што NATO «прыйдзе да яе дзвярэй».

«Гэтая тэма будзе часткай фактараў міру, і таму мы таксама павінны падрыхтавацца да яе: што мы гатовыя зрабіць, як мы абаронім нашых хаўруснікаў, даючы пры гэтым гарантыі ўласнай бяспекі Расіі ў той дзень, калі яна вернецца за стол [перамоваў]», — заявіў прэзідэнт Францыі.

У чэрвені 2022 года Эмануэль Макрон заявіў, што Расію «нельга зневажаць, каб, калі баі спыняцца, можна было знайсці выхад з сітуацыі дыпламатычным шляхам». Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба адказаў, што «Расія прыніжае сябе сама».

Аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) мяркуюць, што Расія не зацікаўленая ў мірных перамовах з Украінай, але спрабуе пераканаць краіны Захаду ў адваротным, каб тыя загадзя пайшлі на саступкі самі і схілілі да іх Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.12.2022
хутка з’явіцца новы выраз - лухту макроніць)
0
Ласка / адказаць
04.12.2022
Хмануель.....
0
Железный Дровосек / адказаць
04.12.2022
...а второй рукой Франция создаёт трибунал по расследованию преступлений орды.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31