Знайсці
04.12.2022 / 08:45РусŁacБел

Вашынгтон спрабуе сарваць пастаўкі іранскай зброі ў Расію

Палітыка ЗША ў дачыненні да Ірана засяродзіцца на недапушчэнні трапляння іранскай зброі ў Расію і на падтрымцы пратэстоўцаў у краіне, а не на перамовах па аднаўленні ядзернай угоды, якія зайшлі ў тупік. Пра гэта Bloomberg заявіў спецыяльны пасланнік ЗША па Іране Роберт Мэлі.

«Іран не зацікаўлены ў пагадненні, і мы сканцэнтраваныя на іншых рэчах, — заявіў Мэлі. — Проста цяпер мы можам змяніць сітуацыю, спрабуючы стрымаць і сарваць пастаўкі зброі ў Расію і спрабуючы падтрымаць асноўныя спадзяванні іранскага народа».

Расійскія ўлады адмаўляюць выкарыстанне іранскай зброі, хоць для экспертаў абсалютна відавочна, што беспілотнікі «Герань-2», якія масава выкарыстоўваліся ў тым ліку для атак на ўкраінскія энергааб'екты, — гэта закупленыя ў Іране «Шахеды».

У сувязі з іх пастаўкай у Расію супраць Ірана ўводзіліся санкцыі. Паведамленні аб магчымых пастаўках іранскіх ракет Расіі пакуль не знайшлі пацверджання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера