Знайсці
04.12.2022 / 12:08 1

У Расіі пачалі разліваць фэйкавую «Кока-Колу» з арыгінальнай этыкеткай

У маскоўскіх крамах з'явіўся напой, бутэлька якога імітуе арыгінальную Coca-Cola з расійскага завода. Пры гэтым кампанія раней заяўляла аб спыненні выпуску напою ў Расіі. РБК разбіралася, што тады стаіць на паліцах?

У шэрагу рознічных крам Масквы ў продажы з'явіўся напой, бутэлька і этыкетка якога цалкам супадаюць з арыгінальнай Coca-Cola расійскай вытворчасці, і са свежай датай разліву. Напой, як указана на яго этыкетцы, быў выраблены «з дазволу The Coca-Cola Company» на вытворчасці ў Маскве.

Гэта супярэчыць заявам амерыканскай кампаніі і расійскай кампаніі, якая займалася разлівам напою, аб згортванні вытворчасці ў Расіі. Пасля пачатку вайны ва Украіне расійскія заводы, якія належалі Coca-Cola, засяродзіліся на выпуску лакальных брэндаў — «Добры», Rich, «Мая Сям'я». У канцы ліпеня ботлер пачаў выпускаць аналаг Coca-Cola — газаваны напой са смакам колы «Добры Cola».

Па тэлефоне гарачай лініі, які ўказаны на этыкетцы Coca-Cola, карэспандэнту адказаў супрацоўнік расійскай кампаніі, якая раней займалася разлівам арыгінальнага напою. Ён запэўніў, што Coca-Cola з датай вытворчасці ў лістападзе 2022 года не можа быць арыгінальнай прадукцыяй, бо кампанія спыніла выпуск гэтых напояў яшчэ ў красавіку 2022 года.

Смакавы канцэнтрат — сіроп, неабходны для вытворчасці класічнай газіроўкі Coca-Cola, пастаўляўся на расійскія заводы з ЗША, але з-за санкцый яго пастаўкі спыніліся, а заводы пераарыентаваліся на выпуск мясцовых брэндаў. Запасы афіцыйна разлітай газіроўкі Coca-Cola і іншых глабальных брэндаў практычна вычарпаныя — кампанія спыніць іх адгрузку ў сярэдзіне снежня, дадаў суразмоўца РБК.

У прэс-службе Coca-Cola ў адказ на запыт аб з'яўленні ў расійскіх крамах вырабленай у кастрычніку і лістападзе газіроўкі паведамілі, што кампанія «спыніла вытворчасць і продаж усіх брэндаў The Coca-Cola Company ў Расіі і не плануе вырабляць гэтыя прадукты ці брэнды ў любым фармаце».

Паводле слоў яшчэ адной крыніцы РБК, «свежая» Coca-Cola, з высокай доляй верагоднасці, была «выраблена з несанкцыянаваным выкарыстаннем этыкеткі».

На этыкетках бутэлек Coca-Cola, вырабленых у лістападзе, змешчаны стары юрыдычны адрас кампаніі, якая займалася яе вырабам. Між тым, пасля вайны арганізацыя змяніла назву і перанесла юрыдычны адрас у іншы горад.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка / адказаць
04.12.2022
А как поживает белорусское производство корпорации УП «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия»?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28