Знайсці
04.12.2022 / 12:49 33

«Ёсць лот на 500 даляраў». Беларуска зарабляе на продажы сваіх аголеных фота

Беларуска Ліна Цапава аднойчы вырашыла: навошта выстаўляць аголеныя фоты бясплатна, калі на гэтым можна зарабіць? Цяпер яна прадае здымкі на «Патрэоне» і зарабляе на гэтым ад тысячы даляраў за месяц. Сваім досведам дзяўчына падзялілася ў падкасце «Паўгадзіны кардыя».

Фота: інстаграм дзяўчыны

Ліна расказвае пра фота, якія выстаўляе для платных падпісчыкаў:

«Я прыўношу мастацкі складнік. Мне важна, каб гэта было не проста ў лоб, трывіяльна, а прыгожа. Мне хочацца, каб фота выклікала нейкія пачуцці».

Часам яна фатаграфуецца падчас сэксу.

За месяц на «Патрэоне» ў дзяўчыны бывае да 30 платных падпісчыкаў. Большасць прыходзіць на першы ўзровень, на дзесяць даляраў. У Ліны ёсць лот і на 500 даляраў, і аднойчы яго куплялі.

Гэта не асноўная крыніца даходу дзяўчыны — яна зарабляе тым, што вядзе інстаграм-акаўнт брэнда ніжняй бялізны.

Ліна таксама піша карціны — на іх часта аголеныя целы. Дзяўчына мае мастацкую адукацыю і кажа, што голае цела для яе натуральнае, падчас вучобы яна прывыкла маляваць з натуры.

Ліна дзеліцца, што яна чакае ад адносінаў з мужчынам.

«Мне важна, каб я адчувала бяспеку і давер. Другі пункт — каб быў мужчынскі пачатак. Каб не я вырашала, куды пойдзем, што мы будзем рабіць, як мы вырашым гэту праблему ці яшчэ лепш — як я вырашу гэту праблему. У адносінах я хачу, каб мне было прасцей і лепш жыць, чым адной».

Ёсць у яе прэтэнзіі і да некаторых беларускіх мужчын.

«Мяне раздражняе, што яны зажраліся. Беларускі — адны з прыгажэйшых жанчын. А нашы хлопцы гэтага не разумеюць, не цэняць, ці яны перанасыціліся.

Калі ты ідзеш на спатканне з замежнікам — інакш. Першае, што мне сказаў хлопец, які жыве ў Вялікабрытаніі: «Жанчыны, як ты, не спускаюцца ў метро ў нас, ты іх там не ўбачыш».

Чытайце таксама:

«Яна зрабіла мне мінет, ён быў самым жудасным у маім жыцці». Беларусы расказалі пра свае самыя дзіўныя спатканні

Нявеста з Маладзечна пазнаёмілася з першым лепшым і выйшла за яго замуж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
hamma_luch / адказаць
06.12.2022
Коли більше нічого показати, дівчата роздягаються...
0
Максим Дизайнер / адказаць
06.12.2022
Алесь Касяк

Дачушке своей у Польшчы тоже такое на День рождения желаешь?
0
Жыве / адказаць
07.12.2022
Ее лот это давать губопику
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28