Знайсці
04.12.2022 / 13:034РусŁacБел

У Полацку замазалі білборд з патрыярхам Кірылам

Як стала вядома «Нашай Ніве», гэта здарылася ў канцы лістапада.

Фота аддзела замежных сувязяў маскоўскай Патрыярхіі

Білборд з выявай кіраўніка Расійскай Праваслаўнай Царквы (РПЦ) замазалі фарбай. Лукашэнкаўцы праводзяць допыты і ператрусы, каб выявіць, хто гэта зрабіў.

Патрыярх Кірыл — кіраўнік Царквы, якая ператварылася ў прывадны рэмень кіруючых рэжымаў у Расіі і Беларусі. РПЦ выкарыстоўваецца таксама для стварэння ідэалагічнага абгрунтавання захопніцкай вайны ва Украіне.

76-гадовы патрыярх Кірыл (Уладзімір Гундзяеў) быў у часы СССР агентам КДБ з псеўданімам «Міхайлаў». У 2009 годзе, у часы кіравання Уладзіміра Пуціна, Уладзімір Гундзяеў стаў патрыярхам. Яго вылучае любоў да раскошы: падчас паездкі ва Украіну на руцэ ў яго заўважылі гадзіннік Breguet за 30 тысяч даляраў. Калі гэта выклікала крытыку, прэс-служба патрыярхіі абвергла факт нашэння ім непатрэбна дарагога гадзінніка, выцерла яго на руцэ фоташопам, але забыла сцерці адлюстраванне гадзінніка на стальніцы.

Беларуская Праваслаўная Царква падпарадкоўваецца Маскоўскаму патрыярхату, які прызначае кіраўніка БПЦ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Білборд/адказаць/
04.12.2022
Какой это патриарх? Это агент кгб, а ныне это путинский олигарх, обладатель роскошных дворцов, яхт, коллекций люксовых часов и автомобилей.
0
з агентам КДБ Мехайлавым /адказаць/
04.12.2022
EDIT : з агентам КДБ Мехайлавым
04.12.2022
Мабыць лайном?)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031