Знайсці
04.12.2022 / 16:59 19

«Беларусь от Бреста до Владивостока». У паштовыя скрынкі прыйшло выданне з заклікамі да растварэння Беларусі ў Саюзе

Выдаўцом пазначаны «Нацыянальна-вызваленчы рух» (НОД), але выходных звестак газета не мае.

Газета на чатырох старонках заклікае да аднаўлення Савецкага Саюза.

На старонках выдання цытуюцца Уладзімір Пуцін, Сяргей Шайгу і Аляксандр Лукашэнка.

Сапраўдным беларускім сімвалам там называецца савецкі сцяг.

Выданне адаптаванае для беларускага чытача. Нашу краіну тут называюць «Беларусь», а не «Белоруссия», як прынята ў Расіі.

Атрымальнікам прапануецца выразаць, падпісаць і выслаць петыцыю з патрабаваннем прызнаць роспуск СССР незаконным.

Газету знаходзяць у паштовых скрынках у розных гарадах Беларусі.

Калі вы ведаеце, хто разносіць гэтыя газеты — «Белпошта» ці іншыя распаўсюднікі, напішыце нам у ТГ @nn_editor, на [email protected] ці [email protected] Калі пішаце ў тэлеграм, можаце загадзя паставіць размову на аўтаматычнае выдаленне або выдаліць паведамленне для абодвух бакоў пасля яго прачытання. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Железный Дровосек / адказаць
05.12.2022
Ага— усрусь за русь. Вылавливают то,что раки не доели от этих абъядиницелей и асвабадицелей в Киевском водохранилище в сбитых ми-24 до сих пор. По мне—так лучше пусть Китай до смоленска включительно.
0
Нина / адказаць
06.12.2022
Пиу,своим собутыльникам "тыкайте".
Контактировать с такими, как вы, - что с путиным и пригожиным.
0
Нина / адказаць
06.12.2022
1, чтобы понять другого, надо прислушаться к тому, что он говорит. И даже попытаться представить себя на его месте. Это долго, нудно и неинтересно. Гораздо проще отреагировать по шаблону - или обозвать (см. рядом), благо для этого не нужно ни ума, ни образования, ни человеческой зрелости.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28