Знайсці
04.12.2022 / 16:421РусŁacБел

У Беластоку адкрыўся беларускі хаб «Новая Зямля»

Хаб «Новая Зямля» ў Беластоку — гэта адкрытая пляцоўка для разнастайных культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў, якая прэзентуе сябе як прастору вольных беларусаў. 30 верасня хаб «Новая Зямля» быў зарэгістраваны як недзяржаўная арганізацыя ў Польшчы, а актывістам удалося знайсці для яго вялікае памяшканне, піша Радыё Рацыя.

Надзея Салаўёва, адна з ініцыятарак з’яўлення беларускага хаба ў Беластоку, гаворыць пра яго:

«Гэта прастора вольных беларусаў, дзе кожная арганізацыя, ініцыятыва, актывіст можа прыйсці і зладзіць сваю ідэю ці праект. Калі няма ідэі ці праекта, але ёсць задума, то мы можам дапамагчы давесці яе да ладу. Гэта такое месца для прыцягнення беларусаў, для захавання беларускай ідэнтычнасці, культуры. Дзе мы можам нешта рабіць і працаваць на карысць будучай дэмакратычнай Бацькаўшчыны».

Госцем адкрыцця прасторы быў сярод іншых прафесар Алег Латышонак, які распавёў пра сваё разуменне назвы беларускага хаба «Новая Зямля»:

«Я гэта разумею так, што беларусы, якія сюды прыехалі, знайшлі новую зямлю. Новая зямля па-коласаўску — гэта таксама свая зямля. Вядома, што большасць, што страціла сваю зямлю — сімвалічна яна ў Беларусі. Але думаю што знайшлі тут новую, і што гэта будзе іхняя зямля. Таксама спадзяюся, што новыя беларусы знойдуць тут сваё месца. Яны — наша надзея».

На адкрыцці беларускага хаба выступілі музыкі Кацярына Ваданосава, якой дапамагала дачка Стэфа, а таксама Ігар Палынскі.

Хаб «Новая Зямля» анансаваў стварэнне інтэрнэт-старонкі, дзе будзе размешчаны каляндар падзей, а цяпер за дзейнасцю прасторы можна сачыць праз сацыяльныя сеткі.

Размешчаны хаб каля беластоцкага аўтавакзала па вуліцы Wyszyńskiego 6A, і пакуль што будзе адкрыты толькі падчас мерапрыемстваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
04.12.2022
Добрая справа, карысная
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930