Знайсці
04.12.2022 / 18:10РусŁacБел

Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча перавялі з «хіміі» ў бабруйскую калонію

Палітзняволенага Аляксандра Плескацэвіча 16 чэрвеня пасля 20 сутак у ШІЗА міліцыянты прывезлі ў папраўчую ўстанову, каб той забраў свае рэчы. Пасля гэтага яго перавялі ў магілёўскую турму. Паведамлялася, што ва ўстанову яго прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця. Цяпер стала вядома, што палітвязню змянілі пакаранне на больш жорсткае — яго перавялі з ПУАТ у папраўчую калонію № 2, піша «Вясна».

Нагадаем, Аляксандра асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства») за тое, што ён пакідаў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — «Света, я вас люблю».

У лістападзе ў судзе Ляхавіцкага раёна адбыўся суд па справе аб «спагнанні запазычанасці па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі і (ці) плаце за карыстанне жылым памяшканнем» у ПУАТ № 43. Вынік пакуль невядомы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера