Знайсці
04.12.2022 / 19:09

Літва будзе дабівацца ўраўнавання санкцый для Расіі і Беларусі, а мытня зробіць праверку грузаў стражэйшай

У Літве робяцца тысячы спроб абысці санкцыі, уведзеныя супраць Расіі і Беларусі. Прадпрымальнікі з усёй Еўропы спрабуюць прадаваць падсанкцыйную прадукцыю праз Літву. У сувязі з гэтым літоўская мытня робіць больш строгімі праверкі грузаў. Таксама літоўскія ўлады будуць дабівацца, каб эканамічныя санкцыі супраць Беларусі зрабілі б такімі ж, як супраць Расіі, піша Delfi.lt.

Фота: DELFI / Julius Kalinskas

На мяжы з Беларуссю грузавік будзе заязджаць у спецыяльны ангар. Супрацоўнікі мытні з дапамогай рэнтгенаўскага апарата правераць, ці сапраўды ўвозіцца тое, што пазначана ў дакументах. У апошні час часта бывае наадварот.

Пачынаючы з ліпеня, мытня спыніла больш за 10 000 грузаў, калі адпраўніком або атрымальнікам была Расія, і 3 100 грузаў, калі адпраўніком або атрымальнікам была Беларусь. 

«Спрабуюць правезці забароненыя тавары, у тым ліку металы і іншыя», — сказаў Дарус Жвіронас, генеральны дырэктар Дэпартамента мытні.

Падазрэнні выклікала і статыстыка. Калі Еўрасаюз увёў санкцыі супраць Расіі і Беларусі, рэзка павялічылася плынь тавараў з краін — цэнтральнаазіяцкіх саюзніц Расіі, то-бок Казахстана, Узбекістана, Туркменістана і Кыргызстана. За дзесяць месяцаў бягучага года з Літвы ў гэтыя краіны было ўвезена больш чым удвая больш тавараў, чым летась, і з Цэнтральнай Азіі ў Літву было ўвезена амаль удвая больш, чым летась.

Мытня падазрае, што груз на самай справе прызначаны для Расіі, толькі ў дакументах пазначаная іншая краіна. Тое ж — і ў адваротным кірунку.

«У рэчаіснасці відаць, што бізнэс-схема нелагічная і гэты тавар сапраўды вязуць аднекуль бліжэй: з Расіі ці Беларусі», — сказаў Жвіронас.

Часам у дакументах паказваецца, што грузавік з Узбекістана прыбывае праз два дні, або што нібыта малакаштоўны груз вязуць з Сярэдняй Азіі.

«Паліўныя гранулы, кошт якіх не вельмі высокі, — сумніўна, што з-за магчымага прыбытку ў некалькі сотняў еўра транспартны сродак паедзе з краін Цэнтральнай Азіі ў Літву», — адзначыў гендырэктар Дэпартамента мытні.

Спробы абысці санкцыі ідуць і ў іншы бок. Робяцца спробы экспарту заходніх тавараў з Літвы ў нібыта краіны Цэнтральнай Азіі, хоць ёсць падазрэнні, што рэальным атрымальнікам будзе Расія. «Кампрэсары, былі і іншыя таварамі падвоенага прызначэння, такія выпадкі бываюць», — сказаў ён.

Такая плынь — з Еўропы ў Расію — больш выгадная. Таму што Расія цяпер мае вострую патрэбу ў розным прамысловым абсталяванні, асабліва калі яго яшчэ можна выкарыстоўваць у ваеннай прамысловасці. 

«Мы бачым павелічэнне гандлёвых плыняў праз такія краіны, як Казахстан. Аднак даказаць, што тавары ідуць у Расію праз Казахстан, няпроста», — заявіла ў сваю чаргу міністарка фінансаў Гінтарэ Скайсце.

«Таму перад мытняй будзе пастаўлена задача знайсці пэўныя законныя спосабы прадухілення такой спробы абысці санкцыі», — сказала Скайсце.

На гэтым тыдні Рада Еўрапейскага Саюза вырашыла, што ўсе краіны ЕС павінны пашырыць свае крымінальныя кодэксы і ўвесці крымінальную адказнасць за ўхіленне ад санкцый. Літва ж прапануе ўсім краінам ЕС стандартаваць праверкі грузаў.

Таксама яна прапануе ўжыць да Беларусі тыя ж санкцыі, што і да Расіі.

«Каб не адбылося абыходжання санкцый супраць Расіі пры перавозцы тавараў або аказанні паслуг праз Беларусь. Мы вельмі спадзяемся, што гэта з'явіцца ў дзявятым пакеце санкцый, перамовы па якім пачнуцца ў канцы гэтага тыдня», — сказала віцэ-міністарка замежных спраў.

Чытайце таксама:

Еўракамісія прапанавала караць за абыходжанне санкцый турэмнымі тэрмінамі

Сербія адмовілася пастаўляць тавары ў Расію ў абыход санкцый

«Дачка» МТЗ аказалася ў санкцыйным спісе Літвы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31