Знайсці
04.12.2022 / 20:20 1

Алесь Белы правядзе экскурсію па «беларускіх» вуліцах Тэль-Авіва

16 снежня, у пятніцу, а 10-й гадзіне раніцы вядомы гісторык Алесь Белы, які цяпер жыве ў Ізраілі, правядзе экскурсію «Па «беларускіх» вуліцах Тэль-Авіва».

Выхадцы з сучаснай тэрыторыі Беларусі адыгралі важную ролю ў гісторыі як Ізраіля ў цэлым, так і канкрэтна Тэль-Авіва. Так, ідэя заснавання горада належыць ураджэнцу Гродна Аківе Ар'е Вайсу, а ідэя назваць яго Тэль-Авівам, паводле перакладу назвы на іўрыт рамана Герцля «Старая Новая зямля» — Менахему Шэйнкіну з цяперашняга Бешанковіцкага раёна.

Выхадцы з Беларусі былі і прэзідэнтамі, і прэм'ер-міністрамі Ізраіля, вядомымі літаратарамі, журналістамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры. Нічога дзіўнага, што шмат вуліц, плошчаў, паркаў Тэль-Авіва названа ў іх гонар. Асабліва густа яны сустракаюцца абапал восі вуліц Баграшоў — бульвар Бенцыён — Мармарэк у паўднёвай частцы горада.

Вядомы гісторык Алесь Белы, які з вясны жыве ў Ізраілі, прапануе прайсціся ўздоўж некаторых з іх і ўспомніць пра «беларускі» ўклад у гісторыю Ізраіля.

Час збору — 16 снежня, 10-я гадзіна. Месца збору — плошча Бяліка. Працягласць экскурсіі — каля 1,5 гадзіны.

Ахвяраванні вядоўцу вітаюцца. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Gorliwy Litwin / адказаць
11.12.2022
Парада тым, хто прыедзе на экскурсію на сваіх машынах: магчыма, аптымальнае месца паркоўкі - Дызенгоф Цэнтр, вул. Дызенгоф 50.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28