Знайсці
05.12.2022 / 00:253РусŁacБел

Еўракамісія падрыхтавала дзявяты пакет антырасійскіх санкцый, рэжым Лукашэнкі яны не закрануць

Карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк паведаміў, што Еўракамісія падрыхтавала новы праект санкцый супраць Расіі.

Па словах Ёзвяка, у санкцыйны спіс гэтым разам трапяць каля 180 расійскіх юрыдычных асоб. Гаворка ідзе пра банкі, тэхналагічныя кампаніі і СМІ. 

У той жа час санкцыі не закрануць рэжыму Лукашэнкі, які дапамагае Расіі весці вайну ва Украіне, аднак пакуль не наважыўся накіраваць на фронт свае войскі.

Польшча і краіны Балтыі прапаноўвалі ў рамках дзявятага санкцыйнага пакета абмежаваць супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энергетыкі, а таксама ўвесці забарону на продаж Расіі любых беспілотных лятаючых апаратаў, у тым ліку грамадзянскіх. Ці ўвойдзе нешта такое ў пакет, пакуль не паведамляецца.

Чакаецца, што санкцыі будуць канчаткова ўзгодненыя на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Еўразвяза 12 снежня.

Чытайце таксама:

Літва будзе дабівацца ўраўнавання санкцый для Расіі і Беларусі, а мытня зробіць праверку грузаў стражэйшай

З-за заходніх санкцый лукашэнкаўцы мусяць замяняць перадавыя сродкі абароны інфармацыі сваімі ўласнымі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12
Том/адказаць/
05.12.2022
Практычна ўсе санкцыі ўведзеныя супраць рэжыма лукашэнкі зачапілі Беларусь і беларусаў але не рэдым, любыя санкцыі супраць кратн сатжлітаў не іаюць сэнсу і толькітшкодзяць людзям. У адказ на санкцыі рэжым вынтшчыў граіадзянскую супольнасць, каму лепш? Рэжым як існаваў так і існуе а схуднеў, а звычайныя людзі пацярпелі моцна
2
Дмитрий/адказаць/
05.12.2022
Никакого толку в этих санкциях тогда нет. Всё обойдут через Беларусь. Маразм
05.12.2022
Шкада
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера