Знайсці
05.12.2022 / 07:382РусŁacБел

Guardian: У адміністрацыі Байдэна пачынаюць падтрымліваць ідэю «Нюрнберга» для Расіі

Брытанская газета Guardian піша, што ключавыя фігуры ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пачынаюць падтрымліваць ідэю стварэння спецыяльнага трыбунала, які вывучыць ваенныя злачынствы, учыненыя пасля расійскага ўварвання ва Украіну, і ролю расійскага кіраўніцтва ў гэтай вайне.

Выданне адзначае, што першапачаткова ў ЗША скептычна ставіліся да такой ідэі, але значныя намаганні ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага, які актыўна лабіруе стварэнне трыбунала, прымусілі многіх ключавых гульцоў у атачэнні Байдэна перагледзець сваю пазіцыю.

Пасол ЗША ў асаблівых даручэннях у галіне глабальнага крымінальнага правасуддзя Бэт ван Шаак заявіла на гэтым тыдні: «Гэта тое, што вельмі хвалюе прэзідэнта Зяленскага. Гэта тое, чаго хоча Украіна, і я думаю, што гэта будзе мець вялікае значэнне».

Раней яна казала, што Міжнародны крымінальны суд мае юрысдыкцыю над прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а само МУС прыступіла да расследавання ваенных злачынстваў, учыненых на тэрыторыі Украіны.

Але ў кіраўніцтве Украіны лічаць, што МУС зможа пераследваць толькі канкрэтных ваенных злачынцаў, але не расійскае кіраўніцтва, і настойваюць на стварэнні асобнага трыбунала.

Па даных Guardian, дыпламаты ў цяперашні момант абмяркоўваюць, якім мог бы быць такі трыбунал, і разглядаюць два варыянты. У першым гэта будзе суд, створаны сумесна Украінай і ААН. У другім — трыбунал будзе стварацца Украінай разам з ЕС або Радай Еўропы пры падтрымцы ААН.

Па сцвярджэнні газеты, у ААН ужо з'явіўся праект рэзалюцыі аб стварэнні такога трыбунала.

Праціўнікі трыбунала лічаць, што яго з'яўленне знізіць статус МУС, а таксама — што гэта можа адштурхнуць расійскае кіраўніцтва ад перамоваў аб спыненні баявых дзеянняў. Яны таксама адзначаюць, што кіраўнікі дзяржавы і міністры замежных спраў у адпаведнасці з міжнародным правам могуць мець імунітэт ад пераследу ў нацыянальных судах.

На даны момант ідэю стварэння трыбунала падтрымліваюць Францыя, Нідэрланды і краіны Балтыі. Пазіцыя ЗША і Вялікабрытаніі па гэтым пытанні да нядаўняга часу была стрыманай.

На мінулым тыдні першая лэдзі Украіны Алена Зяленская адстойвала ідэю стварэння трыбунала, выступаючы перад дэпутатамі брытанскага парламента.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Аўтадэск/адказаць/
05.12.2022
Ой, а макроша хоча паехаць пагаварыць
05.12.2022
Неужели история ничему не учит? - без суда, без трибунала над рашистами, путинский режим через пару лет опять пойдёт войной но уже против стран, входящих в ЕС.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930